Усяго патроху1717

Вядомы расійскі футбаліст паспрабаваў прачытаць фразу па-беларуску і пацярпеў фіяска ВІДЭА

«Ня́ма нічёга негмагмычмага».

Андрэй Аршавін, скрын з відэа.

Былы гулец «Арсенала» і зборнай Расіі Андрэй Аршавін па заканчэнні кар'еры стаў экспертам і відэаблогерам. У рамках праекту Fontour ён ездзіць па розных краінах, і нядаўна на ютубе выйшлі тры відэа з Беларусі. 

Расіянін паглядзеў футбольныя матчы ў Мінску і Гродне, дзе пазнаёміўся з рэперам Пазняксам, пакатаўся на трактары і прыгатаваў дранікі разам з экс-гульцамі зборнай Беларусі Аляксандрам Глебам і Ягорам Філіпенкам.

Сярод іншага, Глеб з Аршавіным з'ездзілі ў Першы нацыянальны гандлёвы дом, дзе задачай былых футбалістаў было падабраць адзін аднаму якое-небудзь смешнае адзенне, каб сабраць максімум лайкаў у сацсетках.

У адной з крам расіянін спыніўся каля футболкі з тэкстам на беларускай мове і паспрабаваў яго прачытаць. Замест «Няма нічога немагчымага» ў Аршавіна атрымалася «Ня́ма нічёга негмагмычмага». 

У выніку Глебу купілі футболку з савецкім знакам якасці, а таксама спартыўны касцюм з гербам Беларусі. 

Каментары17

  • Окэй
    20.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Bielar4us
    20.09.2026
    Пакрытыкую й прадавачку. Яна пачала апошняе слова вымаўляць па-беларуску, але канец - па-расейску - каб задаволіць высокага госьця з маскоўскае мэтраполіі "немагчы-МАВА" (!!!), прытым што да іншае фанэтыкі (напрыклад, літары "г") заўваг няма. Так часам кажуць беларусы, якія саромеюцца беларускага акцэнту - і тое няважна, ці расейскія словы вымаўляюць, ці беларускія (напрыклад, "ґаспадарчі", "чямусті").
  • 1
    20.09.2026
    Мы разные и, даже, не братья!

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць