БЕЛ Ł РУС

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора

25.09.2026 / 20:06

Nashaniva.com

Белгідрамет папярэдзіў пра змену надвор’я ў Беларусі на выхадных 26 і 27 верасня. У пачатку выхадных на краіну паўплываюць няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора і атмасферны фронт.

Фота: «Наша Ніва»

У суботу, 26 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. Амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, а ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Уначы тэмпература складзе ад +6 да +12 градусаў, удзень — пераважна ад +11 да +16. На поўдні і паўднёвым усходзе будзе цяплей — ад +17 да +19 градусаў.

У нядзелю, 27 верасня, з паўночна-ўсходняй часткі Польшчы ў Беларусь перамесціцца малаактыўны атмасферны фронт. Уначы ён прынясе кароткачасовыя дажджы на большай частцы краіны, а ўдзень ападкі застануцца толькі ў асобных раёнах.

Начная тэмпература складзе ад +5 да +11 градусаў. Удзень паветра прагрэецца ад +13 градусаў на паўночным усходзе да +20 на паўднёвым захадзе Беларусі.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі расказалі, калі вернецца +21 градус

У Мядзелі ў верасні зацвіла яблыня

Лета канчаткова пакуе валізы. На наступным тыдні ў Беларусь прыйдзе скандынаўская халадэча

Каментары да артыкула