БЕЛ Ł РУС

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду

25.09.2026 / 22:25

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка, другая ракетка свету Арына Сабаленка пабывала на Тыдні моды ў Мілане, дзе прадстаўляла Gucci і сустракалася з сусветнымі знакамітасцямі. На адным з паказаў яна сядзела побач з Джарджынай Радрыгес — жонкай партугальскага футбаліста Крышціяну Раналду, а таксама амерыканскай рэперкай Кардзі Бі.

Сабаленка і Радрыгес пагутарылі і за кулісамі. У нейкі момант яны пачалі паказваць адна адной свае пярсцёнкі і разглядаць упрыгожанні.

Джарджына выйшла замуж за Раналду ў жніўні. Яшчэ да вяселля футбаліст падарыў ёй заручальны пярсцёнак. Раней паведамлялася, што брыльянт у ім можа важыць не менш за 22 караты, а кошт упрыгажэння ацэньваецца прыкладна ў 3—5 мільёнаў даляраў.

Пярсцёнак Сабаленкі таксама лічыцца вельмі дарагім. Паводле ацэнак, яго кошт можа складаць ад 500 да 800 тысяч даляраў.

Падчас гэтага мерапрыемства ў Мілане Арына Сабаленка і сама выходзіла на подыум Vogue World.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету

Каментары да артыкула