БЕЛ Ł РУС

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

26.09.2026 / 18:45

Арына Жураўская

«Мары спраўджваюцца», — напісала ў сторыс 25‑гадовая Ангеліна Камінская, якая пасля першай цяжарнасці адразу стала шматдзетнай маці.

Ангеліна Камінская з мужам Станіславам. Тут і далей фота з яе інстаграма

Дагэтуль яны з мужам жылі ў бацькоўскай кватэры.

А цяпер атрымалі сваю. «Нашы дзяўчаткі і мы сустрэнем Новы год ўжо ў сваім новым жыллі», — падзялілася ў інстаграме Ангеліна і паказала ключы.

Дзяўчына падзякавала Лукашэнку за тое, што «жыллёвае пытанне настолькі добра і хутка вырашылася».

Да цяжарнасці Ангеліна Камінская працавала медсястрой у рэанімацыі ў мінскай радзільні №1, а таксама рабіла торты на замову.

Яе муж, Станіслаў Камінскі — старшы сяржант Дэпартамента аховы МУС.

28 жніўня Ангеліна стала адразу шматдзетнай маці. На 35 тыдні беларуска нарадзіла трох дзяўчынак вагой 2130, 2050 і 1940 грамаў. Назвалі іх Стэфанія, Ясенія і Ева.

Напачатку верасня Ангеліна запісала зварот да Лукашэнкі з просьбай даць ёй кватэру — бо ў Год беларускай жанчыны яна падарыла краіне трох цудоўных жанчын. Відэа дзяўчыны ў інстаграме сабрала больш за 7 мільёнаў праглядаў. 

Зварот выклікаў вялікі рэзананс у беларускім грамадстве. Адны захапляліся смеласцю Ангеліны, іншыя палічылі гэта нахабствам.

На выпіску з РНПЦ «Маці і дзіця» прыехалі не толькі сваякі і сябры сям'і, але і прадстаўнікі лукашэнкаўскай «Белай Русі». Апошнія падарылі сертыфікат на 2000 рублёў, каб набыць каляску для трайнятак.

Чытайце таксама:

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны

Каментары да артыкула