Грамадства2626

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску

Ангеліну Камінскую з трайнятамі выпісалі з РНПЦ «Маці і дзіця» дамоў.

Ангеліна Камінская з мужам Станіславам. Тут і далей фота з яе інстаграма

Забіраў сям'ю малады бацька Станіслаў Камінскі — ён, дарэчы, старшы сяржант Дэпартамента аховы МУС.

Высокія чыноўнікі віншаваць дзёрзкую дзяўчыну ўсё ж не прыйшлі (хоць у РНПЦ усё тэрмінова рыхтавалі да іх сустрэчы) — абмежаваліся прыездам праўладных СМІ і прадстаўнікоў лукашэнкаўскай «Белай Русі».

Апошнія ўсё ж удакладнілі ў Ангеліны, які падарунак яна б хацела атрымаць на выпіску.

Маладая маці адказала, што трохмесную каляску — і ўчора ёй сапраўды ўрачыста ўручылі сертыфікат на 2000 рублёў.

А ў інстаграме «Белай Русі» намякнулі, што «дзякуючы клопату дзяржавы аб шматдзетных сем'ях неўзабаве жыллёвае пытанне вырашыцца».

На мінулым тыдні мінчанка 25‑гадовая Ангеліна Камінская стала зоркай сацсетак — яе зварот да Лукашэнкі ў інстаграме паглядзела ўжо 6,4 мільёна чалавек. 

Маладая маці казала, што, паколькі ў Год беларускай жанчыны падарыла краіне трох цудоўных жанчын, яна можа і «стаць нахабнай». Ангеліна ўставіла ў ролік відэа, у якім Лукашэнка кажа: «Дарагія жанчыны! Нарадзіце трэцяе малое і патрабуйце ад мяне што заўгодна».

Таму Ангеліна вырашыла скарыстацца прапановай. 

«У сувязі з гэтым я вельмі-вельмі хачу вас папрасіць для нашай маленькай, але такой ужо вялікай сям'і жытло ў горадзе Мінску. Таму што наша маладая сям'я, на жаль, яшчэ не паспела абзавесціся жыллём. Для таго, каб дзяўчынкі раслі ў камфорце і дастатку, гэта будзе вельмі-вельмі дарэчы». 

Зварот выклікаў вялікі рэзананс у беларускім грамадстве. Адны захапляліся смеласцю Ангеліны, іншыя палічылі гэта нахабствам.

Сама ж Ангеліна змагла добра раскруціць свой інстаграм — цяпер у яе 64 тысячы падпісчыкаў. Тыя, дарэчы, паспрабавалі злавіць дзяўчыну на хлусні — бо частка кантэнту блога прысвечана рамонту ў кватэры.

Людзі пачалі сумнявацца, што такія маштабныя перамены нехта стане рабіць у арэндным жыллі. Ангеліна ж растлумачыла: кватэра належыць яе бацькам. Але паколькі яна сама са шматдзетнай сям'і, дык не можа дазволіць сабе пакрыўдзіць сваякоў. 

Пасля звароту Ангеліны беларускі зладзілі флэшмоб у сацсетках: шматдзетныя сем'і (сярод іх былі і тыя, дзе таксама ёсць трайняты) пачалі прасіць Лукашэнку даць кватэру і ім.

Напрыклад, Настасся Багатырова, маці трайнятаў-хлопчыкаў распавяла ў відэа, што паўтара года саромелася звяртацца па дапамогу, але калі пайшоў такі трэнд, дык і яна папросіць кватэру. Жанчына падкрэслівае, што расціць унукаў ветэрана МУС. 

Каментары26

  • Молодец, Ангелина!
    18.09.2026
    Доказала, что Лукашенко - 3,14здабол
  • ды
    18.09.2026
    такім кватэру МУСіць МУСяць даваць ужо толькі за тое, што жонка МУСара ці нявестка МУСара
  • Vazok
    18.09.2026
    Słova "vazok" jość

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць