У цэнтры Мінска адкрыўся новы хуткасны хаб для электрамабіляў
У мінскім жылым комплексе «Каскад» на вуліцы Скрыганава адкрылася новая станцыя хуткай зарадкі для электрамабіляў сеткі Zaryadka, піша Office Life.
Фота: Zaryadka
На новым хабе ўстаноўленыя тры зарадныя станцыі магутнасцю па 120 кВт. Дзве з іх маюць раз'ёмы GB/T, а трэцяя абсталяваная раз'ёмамі GB/T і CCS. Дзякуючы гэтаму там можна будзе зараджаць электрамабілі з рознымі тыпамі падключэння. Адначасова станцыя здольная абслугоўваць да шасці аўтамабіляў.
Цяпер кошт зарадкі складае 73 капейкі за 1 кВт·г. У найбліжэйшы час на станцыі плануюць увесці начны тарыф — 48 капеек за 1 кВт·г.
Сетка Zaryadka налічвае каля 100 станцый па ўсёй Беларусі, найбольшая іх колькасць знаходзіцца ў Мінску. Адзін з найбуйнейшых аб'ектаў сеткі — мегахаб у гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk. Там працуюць 16 зарадных станцый агульнай магутнасцю 1,3 МВт, якія могуць адначасова зараджаць 22 электрамабілі.
Раней буйны зарадны хаб гэтай жа сеткі адкрыўся таксама ў Гродне.
Чытайце таксама:
У Мінску паставяць 5 тысяч зарадных станцый для электрамабіляў
У Мінску адкрылі зарадны дыскаўнтар для электрамабіляў
Брэнд Forthing прадставіў у Беларусі новы электрычны ліфтбэк