Аўто22

Брэнд Forthing прадставіў у Беларусі новы электрычны ліфтбэк

У Беларусі пачаліся продажы новага электрычнага ліфтбэка Forthing S7 EVO. Гэта даволі рэдкі для беларускага аўтарынку тып аўтамабіля. Мадэль ужо атрымала некалькі міжнародных узнагарод за дызайн, піша Office Life.

Фота: «Аўтапрамсэрвіс»

Аўтамабіль выглядае як спартыўнае купэ, мае 19‑дзюймавыя колавыя дыскі і сваімі абрысамі нагадвае класічны Ferrari Lusso. Над яго дызайнам працаваў Крыстафер Зарленг, які раней працаваў у General Motors і Ford.

Распрацоўшчыкі надавалі ўвагу не толькі знешнасці, але і аэрадынаміцы. Дзякуючы гэтаму, як заяўляе вытворца, S7 EVO спажывае ў сярэднім 11,9 кВт·г электраэнергіі на 100 кіламетраў. Гэта менш, чым у большасці электрамабіляў, прадстаўленых на беларускім рынку.

Ёмістасць батарэі складае 59,4 кВт·г, а заяўлены запас ходу — 565 кіламетраў паводле кітайскага стандарту. Хуткая зарадка ад 30% да 80% займае 28 хвілін. Магутнасць электраматора складае 218 конскіх сіл.

Сярод асаблівасцяў мадэлі дылер таксама называе адаптыўную падвеску. Яе сістэма распазнае стан і профіль дарогі і аўтаматычна выбірае адпаведны рэжым — больш жорсткі або мяккі.

Фота: «Аўтапрамсэрвіс»

Вытворца сцвярджае, што аўтамабіль спецыяльна падрыхтаваны для эксплуатацыі ва ўмовах беларускага клімату. Пры куплі таксама прапануюцца крэдытныя праграмы з ільготным перыядам па стаўцы 4,5%.

Кошт Forthing S7 EVO ў Беларусі пачынаецца ад 71,9 тысячы рублёў. Прыкладна столькі ж каштуе новы Belgee X50+ з бензінавым рухавіком у максімальнай камплектацыі.

Брэнд Forthing належыць кітайскаму канцэрну Dongfeng Motor. Аўтамабілі гэтай маркі выпускаюць на заводзе ў горадзе Лючжоу. Некаторыя мадэлі Dongfeng і Forthing таксама збіраюць у Беларусі на прадпрыемстве «Юнісон».

Каментары2

  • Автолюбитель
    24.09.2026
    Обычный современный бездушный автомобиль
  • Водятел
    25.09.2026
    Автолюбитель, Другое дело твоя карета из позапрошлого века, коптящая токсичным выхлопом.

Цяпер чытаюць

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма8

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

Лукашэнка пра пачатак вайны: У 2022‑м амерыканцы папярэджвалі… І правільна папярэджвалі!21

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады33

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі17

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма8

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць