БЕЛ Ł РУС

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр

28.09.2026 / 17:35

Nashaniva.com

28 верасня расійскія войскі другі раз за дзень атакавалі цэнтральную частку Кіева беспілотнікамі. Па словах мэра горада Віталя Клічко, у Шаўчэнкаўскім раёне зафіксаванае траплянне ў сяміпавярховы адміністрацыйны будынак на ўзроўні чацвёртага паверха, піша «Украінская праўда».

Фота: «Украінская праўда»

У выніку атак 28 верасня ў Кіеве пацярпелі ўжо 19 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Адна жанчына загінула. Шасцёра параненых, сярод іх двое дзяцей, былі дастаўленыя ў бальніцы.

Тым часам відавочцы апублікавалі відэа пажару ў медыцынскім цэнтры «Добробут» у цэнтры сталіцы. Побач з ім знаходзіцца Канстытуцыйны суд Украіны.

Фота: «Украінская праўда»

Паветраная трывога ў Кіеве працягвалася амаль бесперапынна. У горадзе захоўвалася пагроза атакі рэактыўнымі беспілотнікамі.

Раней 28 верасня расійскія войскі ўжо наносілі ўдары беспілотнікамі па Шаўчэнкаўскім раёне Кіева. Тады пад атаку трапіў, будынак Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Чытайце таксама:

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук

У Краснадарскім краі ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Украінскі вытворца дронаў Pegasus Arms спыніў працу пасля расійскага ракетнага ўдару

Украіна атакавала дронамі Растоўскую вобласць і Краснадарскі край

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет

Каментары да артыкула