Вайна11

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет

У Растоўскай вобласці ў выніку ўдару Узброеных сіл Украіны па Азоўскім оптыка-механічным заводзе (АОМЗ) у ноч на 26 верасня былі пашкоджаныя пяць вытворчых цэхаў. Разбурэнні зафіксаваныя на спадарожнікавых здымках, піша The Moscow Times.

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

У ліцейным цэху бачныя сляды пажару і значныя пашкоджанні двух будынкаў. У механічным цэху часткова абваліўся дах. Таксама сур'ёзна пацярпелі цэхі, дзе вырабляюць оптыку, зборны і гальванічны цэхі.

Служба бяспекі Украіны пацвердзіла ўдар па АОМЗ. Паводле яе інфармацыі, для атакі выкарыстоўваліся ўкраінскія крылатыя ракеты «Нептун», а таксама рэактыўныя дроны «Рута», «Паляніца» і «Барс».

Завод уваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне». Паводле расследавання Dallas Analytics, АОМЗ удзельнічае ў вытворчых ланцужках як мінімум сямі расійскіх ракетных праграм. Сярод іх — дальнабойныя ракеты «паветра — паветра» Р-37М, стратэгічныя крылатыя ракеты Х-101 і балістычная ракета «Арэшнік».

Прадпрыемства вырабляе для гэтых і іншых ракет радыёлакацыйныя і інфрачырвоныя галоўкі саманавядзення, блокі аўтаматыкі палёту, кабельныя жгуты, корпусы і камутацыйныя вузлы. Таксама завод выпускае кампаненты для кіраваных авіябомбаў і абсталяванне для аэракасмічнага комплексу.

Сярод спецыялізаванай прадукцыі АОМЗ — навігацыйны лідар «Водбліск» і блок аўтаматыкі палёту для ракеты Х-101. «Водбліск» дазваляе ракеце арыентавацца ва ўмовах падаўлення спадарожнікавага сігналу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, а блок аўтаматыкі кіруе сістэмамі ракеты і яе рулявымі паверхнямі.

З вясны 2022 года АОМЗ знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Абмежаванні супраць прадпрыемства таксама ўвялі Еўрасаюз, Вялікабрытанія, Канада, Японія, Швейцарыя, Аўстралія і Новая Зеландыя.

Каментары1

  • Захар
    28.09.2026
    Санкции, которые ввела Европа и США оказались мелочными. Самые лучшие санкции ввела сама Украина.

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бачылі нейкіх робатаў». Побач з базай ВПС у Англіі арыштавалі пяць чалавек — іх падазраюць у падрыхтоўцы тэракту2

Таксістам загадалі тэрмінова зняць усю рэкламу казіно і букмекераў з бартоў машын4

На Берасцейшчыне Mercedes пратараніў Volkswagen на пераходзе. Два чалавекі загінулі

Расійскія трэнеры сцвярджаюць, што дзяржынскі «Арсенал» кінуў іх на 40 тысяч долараў. Клуб пагражае ім крыміналкай1

Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»16

Mark Formelle упершыню выпусціў калекцыю plus size. Што па цэнах6

Улады абяцаюць кампенсацыю жыхарам з Жукоўскага, якіх заліло праз прарыў трубаправода1

«Дапамажыце, маю маму забіваюць!» 11‑гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю падчас сваркі бацькоў23

Вы ніколі не здагадаецеся, кухня якога народа нагадала блогеру Леаніду Пашкоўскаму стравы з беларускай вёскі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць