БЕЛ Ł РУС

Жанчына спрабавала патаемна правезці ў Беларусь пяць экзатычных яшчарак

29.09.2026 / 15:49

Nashaniva.com

Брэсцкія мытнікі спынілі спробу незаконна ўвезці з Польшчы ў Беларусь пяць экзатычных яшчарак. Рэптылій канфіскавалі і перадалі ў Мінскі заапарк, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Незвычайны багаж належаў 44‑гадовай пасажырцы аўтобуса, якая ехала праз пункт пропуску «Брэст». Падчас праходжання мытнага кантролю жанчына выбрала зялёны калідор і заявіла, што тавараў для дэкларавання ў яе няма.

Мытнікі праверылі яе багаж з дапамогай рэнтгенаўскай устаноўкі. Атрыманыя здымкі паказалі, што неабходна правесці больш дэталёвы дагляд.

У выніку з пенапластавай скрынкі дасталі пяць пластыкавых кантэйнераў. У кожным з іх знаходзілася па адной яшчарцы — вейкавым бананаедзе (Correlophus ciliatus).

У дачыненні да грамадзянкі Расіі Брэсцкая мытня пачала адміністрацыйны працэс паводле часткі 2 артыкула 15.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі.

Чытайце таксама:

Беларус схаваў 5 тысяч еўра ў пачак сурвэтак і так ехаў праз мяжу

У Беларусь з Польшчы спрабавалі ўвезці аўтамабіль са змененым VIN

У Беларусі запусцяць мабільны дадатак для электроннай чаргі на мяжы

Каментары да артыкула