БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі

29.09.2026 / 17:17

Nashaniva.com

29 верасня ў Бруселі Святлана Ціханоўская выступіла на другім Форуме парламенцкай дэмакратыі Еўрапейскага саюза. У сваёй прамове Ціханоўская закранула пагрозы, з якімі сутыкаецца дэмакратыя, замежнае ўмяшанне і дэзынфармацыю.

Падчас выступлення. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Мерапрыемства арганізавала прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола пры падтрымцы віцэ-прэзідэнтаў Катарыны Барлі і Эстэбана Гансалеса Понса. У Форуме ўдзельнічаюць дэпутаты нацыянальных парламентаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і міжнародных арганізацый.

Святлана Ціханоўская гаварыла пра ролю грамадзянскай супольнасці, падтрымку Украіны і беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама пра неабходнасць захоўваць ціск на рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна і ўмацоўваць устойлівасць еўрапейскіх грамадстваў.

Ціханоўская адзначыла, што ў дэмакратычных краінах часам можа ўзнікаць спакуса дамовіцца з дыктатарамі. На ейную думку, аднак, нельга ўспрымаць саступкі як спосаб дамагчыся доўгатэрміновых вынікаў, бо дыктатары могуць расцаніць іх як слабасць.

Яна заклікала працягваць санкцыі супраць Расіі і Лукашэнкі, але адначасова ўмацоўваць грамадства і дэмакратычныя інстытуты. Паводле Ціханоўскай, адной вайсковай моцы для абароны дэмакратыі недастаткова — неабходныя таксама людзі, гатовыя абараняць свае каштоўнасці.

Беларуская дэмакратычная лідарка таксама заклікала еўрапейскія дэмакратыі не ўспрымаць свабоду як нешта гарантаванае, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя інстытуты, а таксама працягваць дапамогу Украіне.

Чытайце таксама:

Ціханоўская паказала, як трэніруецца ў трэнажорцы ВІДЭА

Пасля сустрэчы з Ціханоўскай прэм'ер Славеніі згадаў Беларусь з трыбуны Генасамблеі ААН

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам

Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з Майкам Пампеа, які ў 2020‑м прыязджаў да Лукашэнкі

Каментары да артыкула