БЕЛ Ł РУС

Сабаленка ўвайшла ў Раду гульцоў турніраў «Вялікага шлема»

29.09.2026 / 23:29

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўвайшла ў склад Рады гульцоў турніраў «Вялікага шлема». Гэты орган у жніўні стварылі спартсмены і арганізатары чатырох найбуйнейшых тэнісных турніраў — Australian Open, Roland Garros, Wimbledon і US Open.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images

У першы склад Рады ўвайшлі 12 тэнісістаў — шэсць жанчын і шэсць мужчын. Разам з Сабаленкай у яго складзе будуць Алена Рыбакіна з Казахстана, Джэсіка Пегула і Іва Ёвіч са ЗША, Эліна Світоліна з Украіны, Марыя Сакары з Грэцыі, а таксама Новак Джокавіч з Сербіі, Аляксандр Звераў з Германіі, Бен Шэлтан са ЗША, Фелікс Ажэ-Альясім з Канады, Ларэнца Музэці з Італіі і Артур Рындэркнеш з Францыі.

Стварэнне Рады гульцоў было адным з трох асноўных патрабаванняў тэнісістаў да арганізатараў турніраў «Вялікага шлема». Акрамя гэтага, гульцы выступалі за павелічэнне прызавых выплат і паляпшэнне сацыяльных гарантый для ўдзельнікаў спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету

Каментары да артыкула