БЕЛ Ł РУС

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ

30.09.2026 / 19:01

Nashaniva.com

Рыбак з Бабруйска Дзяніс злавіў вялізнага шчупака падчас рыбалкі на Бярэзіне непасрэдна ў межах горада, піша Fishingby.

Дзяніс рыбачыў на Бярэзіне з квокам, калі адчуў упэўненае торканне. Ён чакаў, што на кручок трапіцца сом, але замест гэтага выцягнуў велізарнага шчупака. Паводле слоў рыбака, ён зусім не чакаў такога ўлову, таму рыбіна стала для яго прыемным сюрпрызам.

Вага шчупака склала 10,86 кілаграма. Рыбіна такога памеру рэдка трапляецца нават у вадаёмах, размешчаных далёка ад буйных населеных пунктаў, таму ўлоў бабруйскага рыбака стаў сапраўдным дзівам.

Чытайце таксама:

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака

Рыбак пад Мінскам злавіў аграмезнага шчупака

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы

Каментары да артыкула