БЕЛ Ł РУС

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі

30.09.2026 / 19:22

Nashaniva.com

На сутыку межаў Літвы, Польшчы і Беларусі завершаны будаўнічы праект, накіраваны на ўзмацненне аховы знешняй мяжы ЕС. Побач з памежным знакам «Мара» на рацэ Мара паставілі спецыяльныя вароты, якія апускаюцца ў ваду, піша літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы.

Фота: vsat.lrv.lt

Збудаванне знаходзіцца ў Лаздзейскім раёне Літвы. Літоўскія памежнікі нярэдка фіксуюць у гэтым раёне спробы груп мігрантаў, якія прыйшлі з боку Беларусі, перасячы мяжу, а таксама іх перамяшчэнне ўздоўж ракі.

Новая канструкцыя павінна забяспечыць памежнікам больш аператыўны доступ да стратэгічнага ўчастка і дапамагчы больш эфектыўна спыняць незаконнае перасячэнне мяжы і іншыя парушэнні.

З аднаго боку вароты непасрэдна злучаюцца з фізічным бар'ерам, усталяваным на літоўскім баку, а з другога — з аналагічным бар'ерам, пабудаваным Польшчай. Такім чынам, цяпер незаконным мігрантам будзе значна складаней выкарыстоўваць раку Мару для перасячэння мяжы з Беларусі ў бок ЕС.

Чытайце таксама:

У Свіслацкім раёне будуць судзіць трох чалавек, якія дапамагалі нелегальным мігрантам

Галоўны памежнік Латвіі: Тунэлі на мяжы дакладна капалі з ведама беларускіх службаў

Frontex: Тунэлі мігрантаў на беларускай мяжы будуюцца з ведама і пры падтрымцы ўладаў Беларусі

На мяжы быў паранены літоўскі памежнік, мігранты спрабавалі зацягнуць яго ў Беларусь

Каментары да артыкула