БЕЛ Ł РУС

У цэнтр Мінска вернуцца два папулярныя аўтобусныя маршруты

3.10.2026 / 16:01

Nashaniva.com

У Мінску ў цэнтр горада вернуць два папулярныя аўтобусныя маршруты — № 65 і № 74с, паведаміла ДП «Сталічны транспарт і сувязь».

З панядзелка, 5 кастрычніка 2026 года, аднаўляецца рух аўтобуса № 74с «ДС «Малінаўка-4» — Гарадскі Вал» па ранейшым маршруце да канчатковага прыпынку «Гарадскі Вал». Пры гэтым захаваецца хуткасны рэжым руху.

З 7 кастрычніка маршрут № 65 таксама будзе падоўжаны да канчатковага прыпынку «Гарадскі Вал».

Рашэнне аднавіць ранейшую схему руху прынялі пасля выпрабавання скарочанага маршруту і аналізу пасажырапатокаў.

Пра скарачэнне маршрутаў гэтых аўтобусаў стала вядома 21 верасня, і гэта выклікала незадавальненне шматлікіх мінчукоў.

Чытайце таксама:

У Мінску зменяцца маршруты некаторых аўтобусаў

У «Мінсктрансе» расказалі, чаму ў Мінску аўтобусы і тралейбусы спазняюцца і знікаюць з маршрутаў

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі

Каментары да артыкула