БЕЛ Ł РУС

Калеснікава: Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць уплыў Расіі

4.10.2026 / 08:19

Nashaniva.com

У інтэрв'ю DW Марыя Калеснікава абвергла сцвярджэнні, што яна стала мякчэй ставіцца да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, усё часцей кажучы пра неабходнасць дыялогу. Актывістка лічыць, што эфектыўнасць дыпламатыі пацвярджае яе ўласная гісторыя.

Фота: LookByMedia

«Мы зараз тут з вамі размаўляем таму, што якраз дыпламатыя была задзейнічана як інструмент уплыву, як інструмент дасягнення пэўных мэтаў», — сказала Марыя Калеснікава, падкрэсліўшы, што гады зняволення не змянілі яе стаўленне да сістэмы.

«Калі мы ўжо бачым, што амерыканскі трэк з перамовамі спрацаваў, значыць, гэтым трэба карыстацца», — адзначыла Калеснікава.

«Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць сферу ўплыву Расіі ў краіне», — адзначыла Калеснікава, назваўшы гэта мэтай архітэктуры еўрапейскай бяспекі.

Актывістка заклікала Еўрапейскі Саюз узяць прыклад з мадэлі ЗША, асобна згадаўшы нядаўнія перамовы міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым, якія адбыліся ў Нью-Ёрку на палях 81‑й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Пасля сустрэчы Сікорскі сярод іншага заявіў, што Варшава рыхтуецца адкрыць новы будынак свайго пасольства ў Мінску.

Чытайце таксама:

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе

Краўцоў расчараваны, што беларусы забылі Калеснікаву. «А яна становіцца ледзь не тварам №1»

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію

Каментары да артыкула