Грамадства9090

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію

Калеснікава заклікала Еўропу да прагматычных кантактаў з рэжымам Лукашэнкі.

Марыя Калеснікава. Фота: Isa Foltin / FRAUEN100 via Getty Images

Сёння Марыя Калеснікава выступае з прамовай на адкрыцці Зальцбургскага фестывалю — аднаго з найбуйнейшых музычных форумаў Еўропы. Напярэдадні яна дала інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Der Standard, у якім расказала, як мастацтва ратавала яе ў ізаляцыі, і заклікала Еўропу выпрацаваць стратэгію адносна Беларусі.

Калеснікава выйшла на волю ў снежні 2025 года разам з больш як 100 іншымі палітвязнямі — пад ціскам адміністрацыі Дональда Трампа, які пасля зняў частку санкцый з Беларусі. За кратамі яна правяла пяць гадоў і чатыры месяцы.

Прафесійная флейтыстка расказала, што ў камеры яе ратавала музыка: яна гадзінамі «слухала» яе ў галаве, і гэта выносіла яе за турэмныя сцены. «Маё цела было абмежаванае, але сама я, па сутнасці, ніколі там не была», — кажа Калеснікава. За час зняволення яна прачытала больш за 700 кніг, некаторыя па два-тры разы: «Калі бавіш час з Мантэнем, Шэкспірам ці Гётэ, ты ніколі не самотны».

На пытанне, ці не бессэнсоўны супраціў, калі масавыя пратэсты не змаглі зрынуць дыктатуру, Калеснікава адказала, што супраціў мяняе людзей. У 2020 годзе беларусы ўбачылі адно аднаго і зразумелі, што яны не адны, і гэтага адчування годнасці і свабоды, паводле яе, ужо не пазбавіць.

«У дыктатуры не засынаеш, каб прачнуцца ў дэмакратыі. Свабода і дэмакратыя — гэта штодзённая праца», — дадала яна.

Значная частка размовы прысвечана разважанням пра тое, што рабіць Еўропе.

Калеснікава лічыць, што брутальнасць рэжыму не азначае ягонай сілы і што цяпер самы час для еўрапейскай дыпламатычнай стратэгіі: «Расія рыхтуе свае сцэнарыі на час пасля Лукашэнкі — і Еўропа мусіць рабіць тое самае».

Яна выступае за «чыста прагматычную камунікацыю з яснымі мэтамі» з рэжымам — без ягонага прызнання. Прыкладамі яна называе перамовы амерыканцаў і размову Эмануэля Макрона з Лукашэнкам: «Калі не размаўляеш — не маеш магчымасці». Магчымасці для перамоў, на яе думку, мае і нейтральная Аўстрыя.

Пры гэтым галоўным суразмоўцам Еўропы мусіць быць не Лукашэнка, а беларускае грамадства: «У доўгатэрміновай перспектыве яно важнейшае за Лукашэнку. Вечных дыктатараў не бывае».

Калеснікава нагадала, што ўжо амаль шэсць гадоў беларусы фактычна адрэзаныя ад Еўропы:

«Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію. Яны вучацца ў Расіі, а не ў Еўропе. Расія праводзіць ясную і доўгатэрміновую стратэгію, асабліва ў дачыненні да моладзі і студэнтаў».

Таму Еўропа, застаючыся паслядоўнай у дачыненні да рэжыму, павінна трымаць дзверы адчыненымі для людзей.

«Гэта не падарунак, а інвестыцыя ў еўрапейскую будучыню Беларусі», — падкрэсліла Калеснікава.

Каментары90

  • імерыя гэта гора нам Беларусам
    26.07.2026
    "Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у pасeю"

    так Большасць тых хто газаваў за Бабарыку ніколі не былі супраць расеі: цоя-рпц-леніна-пушкіна- навальнага. Дзякуй Богy ты Марыя зразумела што імерыя гэта гора нам Беларусам, а не "шыла на мыла"
  • Алё
    26.07.2026
    Ты своего конюха заставь людям сначала паспорта выдать в консульствах.
  • Янка
    26.07.2026
    Каб людзі ехалі ў Эўропу - размовы з Лукой не патрэбны. Проста давайце ім прытулак.
    А вось знімаць санкцыі і "размаўляць".... На чый гэта млынок вадзіцу л'еце "спадарыня"?

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць