БЕЛ Ł РУС

У Расіі вайсковы дэзерцір забіў і расчляніў трох жанчын

5.10.2026 / 16:57

Nashaniva.com

У Ніжагародскай вобласці затрымалі дэзерціра з войска, якога падазраюць у забойстве трох жанчын — сваёй сужыцелькі, яе маці і дачкі. Мужчына часткова прызнаў віну, піша тэлеграм-канал Mash.

Скрыншот з відэа

Злачынства раскрылася пасля таго, як на посце ДПС у Ніжнім Ноўгарадзе паліцэйскія спынілі для праверкі мікрааўтобус «Газель». У кузаве яны знайшлі парэшткі трох жанчын, раскладзеныя па мяшках, заплечніках і пакетах. Падазраваны, які знаходзіўся ў фургоне ў якасці пасажыра, уцёк. Кіроўца заявіў, што не ведаў, што знаходзіцца ў кузаве.

Падазраванага неўзабаве затрымалі. Па інфармацыі Следчага камітэта, ён з'яўляўся дэзерцірам і хаваўся ў пасёлку Няклюдава пад горадам Бор. Там у яго адбыўся канфлікт з сужыцелькай. Мужчына некалькі разоў ударыў яе манціроўкай па галаве, ад чаго яна памерла.

Пасля гэтага мужчына паехаў у Ніжні Ноўгарад да маці і дачкі забітай і расказаў ім пра тое, што адбылося. Жанчыны вырашылі паведаміць пра здарэнне ў паліцыю, але мужчына забіў іх той жа манціроўкай.

Пасля забойстваў ён расчляніў целы, расклаў парэшткі па пакетах і наняў «Газель». Мужчына меў намер схаваць іх у лесе, аднак 5 кастрычніка фургон спынілі на пасту ДПС «Мяшчэрскі».

Затрыманаму выставілі абвінавачанні ў забойстве, забойстве двух і больш чалавек, а таксама ў дэзерцірстве. Сваю віну ён прызнаў толькі часткова.

Чытайце таксама:

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку

Расійскі генерал хваліўся жонцы, як катаваў і забіваў украінскіх палонных — адразаў вушы і захоўваў у сябе

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

Каментары да артыкула