Вайна3636

Расійскі генерал хваліўся жонцы, як катаваў і забіваў украінскіх палонных — адразаў вушы і захоўваў у сябе

Ён адправіў фота адрэзаных вушэй і ўхваляў расчляненне салдат сапёрнымі лапаткамі.

Украінскі і рускамоўны расследавальніцкія праекты «Радыё Свабода»: «Схемы» і «Сістэма» апублікавалі матэрыял аб катаваннях над палоннымі УСУ, якімі выхваляўся 49‑гадовы генерал-маёр Раман Дэмурчыеў. Цяпер ён намеснік камандзіра 20‑й агульнавайсковай арміі.

Журналісты атрымалі доступ да асабістай перапіскі Дэмурчыева дзякуючы крыніцы ва ўкраінскім войску. У якім месенджары перапісваўся Дэмурчыеў, не ўдакладняецца. 

Асцярожна, апублікаваная ніжэй інфармацыя можа шакаваць вас

Вывучыўшы атрыманы архіў за 2022‑2024 гады, расследавальнікі высветлілі, што Дэмурчыеў расказваў калегам і сваякам пра катаванні і забойствы ўкраінскіх ваеннапалонных.

Так, 18 кастрычніка 2022 года Дэмурчыеў паведаміў, што «ўзяў апорнік», які штурмаваў тры дні, і ў выніку захапіў у палон чацвярых украінцаў. Пасля гэтага ён даслаў сваёй жонцы фота адрэзаных і счарнелых чалавечых вушэй, падвешаных на металічную трубу. 

Таксама журналісты ўстанавілі, што Дэмурчыеў абмяркоўваў з суразмоўцам, якога падпісаў як «Грэк» (мяркуючы па кантэксце, гэта супрацоўнік вайсковай контрвыведкі на імя Раман), што ў генерала ёсць новы «падарунак» — украінскі ваеннапалонны. 

— У мяне палонны ёсць адзін <…> магу табе яго падарыць. Вунь сядзіць адзін там, у яме <…> Што мне з ім рабіць: утылізаваць ці табе аддаць? — пытаецца генерал контрразведчыка ў кастрычніку 2023 года.

«Грэк» згаджаецца забраць палоннага, але Дэмурчыеў удакладняе:

— У нас часу не было проста катаваць яго, таму інфармацыя палюбоўная… Але ў вас часу дафіга, вы можаце падключыць інструменты розныя, якія прымушаюць чалавека казаць праўду.

Журналісты высветлілі асобу гэтага ваеннапалоннага — ён добраахвотнік з Запарожжа, якому на момант захопу было 40 гадоў. Вайсковец УСУ правёў у палоне год і дзесяць месяцаў. Яго ўтрымлівалі ў СІЗА на Алтаі. Улетку 2025 года мужчыну абмянялі і ён вярнуўся дадому ва Украіну.

Таксама «Грэк» сам адпраўляў палонных Дэмурчыеву з просьбай пазбавіцца ад іх, прычым як-небудзь так, каб ніхто не даведаўся. Так ён пісаў генералу ў жніўні 2023 года:

— Справа ёсць. Сакрэтная, — паведамляе «Грэк». — Ёсць некалькі під***саў (затрыманых з доказамі злачынства на схронах). Рэальныя чальцы рэзідэнтуры… Але пад працэс іх аддаваць нельга. Ёсць прапанова аддаць табе на пару дзён папрацаваць капальнікамі акоп, траншэй… Ну і там іх пакінуць. Назаўжды.

У снежні 2024 года ў перапісцы Дэмурчыева з'яўляецца відэа з дрона з цеплавізарам, на якім расейскія вайскоўцы, былыя зняволеныя, засяклі да смерці трох украінцаў сапёрнымі лапаткамі ўжо пасля таго, як апошнія паднялі рукі і здаліся ў палон.

Вось такі дыялог ёсць у адным з галасавых паведамленняў:

— Ну, я табе дакладваў. Два «зэкі» зайшлі на апорнік, на пазіцыю — тры хахлы. Узялі ў палон і засеклі іх лапаткамі, б*, зверы, на*. Вунь паглядзі, пакаранне сапёрнымі лапаткамі, б*, — кажа Дэмурчыеў.

«Схемы» вызначылі падраздзяленне, у якім служылі гэтыя зэкі — «Чорная мамба» 252‑га мотастралковага палка ў складзе 3‑й дывізіі 20‑й агульнавайсковай арміі РФ. Таксама былі вызначаны і асобы забітых палонных УСУ, аднак яны не прыводзяцца ў матэрыяле. 

Больш за тое, Дэмурчыеў паказаў відэа з забойствам палонных свайму непасрэднаму начальніку-камандуючаму 20‑й арміяй генералу Алегу Міцяеву, які заявіў: 

— Зэкі, якія ўзялі пункт, пасеклі лапаткамі, дай бог выжывуць, да ўзнагароджання падаць абавязкова. Паціху адціскацца, малайчына. <…> Малайцы, душыце, душыце гадаў, б*.

У 2023 годзе Уладзімір Пуцін прысвоіў Дэмурчыеву званне генерал-маёра. Таксама генерал атрымліваў прэмію «Мы побач. Добрая справа» ад губернатара Маскоўскай вобласці Андрэя Вараб'ёва і ордэн ад кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Нягледзячы на ўзнагароду ад Кадырава, Дэмурчыеў называў чачэнскіх байцоў у перапісках «сыкунамі і піяршчыкамі», кажучы, што «вынікі паказваюць толькі славяне». 

Журналісты датэлефанаваліся да Дэмурчыева, але пасля таго, як яму задалі пытанне, ён паклаў слухаўку. У Мінабароны РФ на запыт следчых не адказалі.

Каментары36

  • Indrid Cold
    20.02.2026
    Сябрыем з рускімі, ці не?
  • 20.02.2026
    о, русская культура - сатанизм , нелюди .
  • Troy
    20.02.2026
    тое самае яны вычваралі у́ нашай Літве - 1004 , 1098 , 1230 , 1277 , 1345 пад час нападу на Княства хана мамалюка , у́ 1543 , 1568 , 1611 , 1623 , 1700-2026 .

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць15

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць15

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць