Магілёвец сістэмна займаўся крадзяжом кавы з крамаў
Некалькі магілёўскіх гандлёвых аб’ектаў звярнуліся ў міліцыю пасля таго, як высветлілі, што ў іх знікла дарагая кава. Агульная сума стратаў склала каля 1000 рублёў.
Здымак ілюстрацыйны
Аператыўнікі высветлілі, што да серыі крадзяжоў можа быць датычны 45‑гадовы магілёвец.
Ён заходзіў у прадуктовыя крамы, размешчаныя непадалёк адна ад адной, непрыкметна клаў пачкі кавы ў сумку або хаваў пад вопраткай, пасля чаго выносіў іх з крам.
Скрадзеную каву мужчына перапрадаваў іншым людзям, а атрыманыя грошы траціў на асабістыя патрэбы.
У дачыненні да мужчыны следчыя распачалі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах
У Баранавічах жанчына парвала пашпарт былога мужа. Цяпер ёй пагражае крыміналка
Беларускага дальнабойшчыка затрымалі ў Баварыі за крадзеж пары абутку