Беларускага дальнабойшчыка затрымалі ў Баварыі за крадзеж пары абутку
У нямецкім горадзе Ландсберг-ам-Лех, што ў федэральнай зямлі Баварыя, пры спробе крадзяжу ў краме затрымалі 55‑гадовага грамадзяніна Беларусі, піша сайт «Белорусы и мир».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: innenministerium.bayern.de
Інцыдэнт адбыўся ўдзень у суботу, 19 верасня. Беларус, які працуе кіроўцам грузавіка, паспрабаваў вынесці з супермаркета на вуліцы Макс-фон-Айт-штрасэ пару абутку коштам 35 еўра. Аднак яго спыніў супрацоўнік крамы.
Паводле распараджэння пракуратуры, мужчыну абавязалі ўнесці заклад у памеры трохзначнай сумы ў еўра. Акрамя таго, паколькі ён быў моцна п'яны, у яго канфіскавалі ключы ад аўтамабіля.
Каментары
І трэба было дзеля гэтага ажно ў Баварыю ехаць?
Хіба б тады дызайнерскія дзе ў Нюрнбергу шукаў