БЕЛ Ł РУС

«Мінсктранс» заклікаў пасажыраў не пакідаць прабітыя талончыкі ў салоне

5.10.2026 / 18:25

Nashaniva.com

Як адзначае прадпрыемства «Мінтранс», у выніку такой «дабрачыннасці» з боку пасажыра транспартная арганізацыя недаатрымлівае выручку за перавозку.

Як адзначае «Мінтранс», менавіта за кошт прададзеных квіткоў у тым ліку фінансуюцца рамонт рухомага складу, набыццё новага і больш камфортнага транспарту, а таксама падтрымліваецца праца зручных маршрутаў. Таму бясплатны праезд па пакінутым талоне ў выніку можа адбівацца і на саміх пасажырах: ім даводзіцца даўжэй чакаць транспарту і карыстацца менш камфортнымі ўмовамі.

«Мінсктранс» просіць пасля паездкі забіраць прабітыя талончыкі з сабой і не пакідаць іх на сядзеннях. Прадпрыемства таксама нагадвае, што прабіты талон сапраўдны толькі для адной паездкі і не дае права на бясплатны праезд у наступным рэйсе па тым жа маршруце.

Чытайце таксама:

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Летась у Мінску злавілі больш за 100 тысяч зайцаў

Ва ўсе аўтобусы ўнутры Беларусі паставяць відэакамеры

Каментары да артыкула