У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны
Грамадзянка Беларусі атрымала цяжкія раненні ў выніку атакі беспілотніка на грузавы аўтамабіль з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, якая адбылася 8 кастрычніка ў Бранскай вобласці Расіі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў.
Здымак ілюстрацыйны
Пацярпелай спатрэбілася хірургічная аперацыя, падчас якой ёй ампутавалі канечнасці. Цяпер жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім, але стабілізаваным стане і падключаная да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Медыцынская дапамога ёй аказваецца ў поўным аб’ёме.
Руслан Варанкоў адзначыў, што падобныя трагічныя выпадкі працягваюцца.
Паводле яго слоў, МЗС Беларусі раней папярэджвала грамадзян пра павышаную небяспеку і рэкамендавала ўстрымлівацца ад паездак у гэты рэгіён, аднак гэтыя папярэджанні не былі належным чынам улічаныя.
Сённяшні інцыдэнт, на думку ведамства, пацвярджае актуальнасць такой рэкамендацыі.
Чытайце таксама:
Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель
Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА