У Брэсцкай вобласці мужчыну затрымалі па падазрэнні ў педафіліі
У адным з раёнаў Брэсцкай вобласці 26‑гадовага мужчыну ўзялі пад варту па падазрэнні ў распусных дзеяннях у дачыненні да заведама малалетняй, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Здымак ілюстрацыйны
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, мужчына знаходзіўся ў гасцях у знаёмых, якія выхоўвалі 11‑гадовую дачку. Скарыстаўшыся тым, што ўвага бацькоў была аслабленая, ён падышоў да дзяўчынкі і насуперак яе волі пачаў здзяйсняць у дачыненні да яе распусныя дзеянні.
З-за ўзросту, узроўню псіхічнага і фізічнага развіцця, а таксама індывідуальных псіхічных магчымасцяў дзяўчынка не магла аказаць супраціў даросламу чалавеку.
Праз некаторы час яна расказала бацькам пра тое, што адбылося, пасля чаго яны звярнуліся ў міліцыю.
Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя паводле часткі 2 артыкула 169 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Улічваючы абставіны злачынства і асобу падазраванага, пракурор санкцыянаваў яго змяшчэнне пад варту.
Чытайце таксама:
У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы
Шматдзетная расіянка хацела пазбавіцца сужыцеля-беларуса, таму заявіла ў паліцыі, што ён педафіл
На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму