Здарэнні77

Шматдзетная расіянка хацела пазбавіцца сужыцеля-беларуса, таму заявіла ў паліцыі, што ён педафіл

Але падчас следства дзеці прызналіся, што мама падгаварыла іх сказаць хлусню — што тата нібыта хадзіў голым і дамагаўся іх. Тады завялі крыміналку ўжо на яе.

36‑гадовая Святлана Сомава з Холма. Фота: Vk.com

Кемлівая расіянка прыдумала бяспройгрышную — як ёй здавалася — схему, каб сапсаваць жыццё свайму сужыцелю. Шматдзетная маці Святлана Сомава з горада Холм Наўгародскай вобласці Расіі прыйшла ў аддзел паліцыі і заявіла, што яе сужыцель-беларус раздзяваў іх трох малых дачок і дэманстраваў ім палавыя органы.

Калі б мужчыну пасадзілі, то ён мала таго што атрымаў бы касмічны тэрмін і невыносныя ўмовы жыцця ў турме, дык пасля яго б яшчэ і дэпартавалі з Расіі. У прынцыпе, усё тое, што яна і хацела.

Супрацоўнікі паліцыі пабачылі, што Святлана сцеле сваю легенду не надта гладка, таму папярэдзілі яе аб крымінальнай адказнасці за ілжывы данос, аднак яна настойвала на сваіх словах.

Давялося пачынаць праверку. 

Калі дзяцей апыталі ў прысутнасці спецыяліста органаў апекі, усе тры дзяўчынкі паведамілі, што бацька ніколі іх не чапаў і голым перад імі не хадзіў, а гаварыць пра «дамаганні» іх папрасіла сама маці.

Толькі пасля гэтага жанчына прызналася следчым, што абвінавачанне выдумала, каб назаўжды пазбавіцца ад сужыцеля: яна баялася, што пры звычайнай дэпартацыі за нелегальнае знаходжанне ў Расіі ён потым проста вернецца.

Святлане не падабалася, што апошнім часам стаў злоўжываць алкаголем і не працаваў — жыў па сутнасці на дзіцячую дапамогу. Калі цвярозы, то да дзяцей ставіўся нармальна — не біў, не крыўдзіў. А вось калі п'яны, то правакаваў канфлікты, скандаліў. Раней яна ўжо некалькі разоў сыходзіла ад яго да маці, але вярталася. У выніку вырашыла, што ён не зменіцца, і захацела пазбавіцца ад яго канчаткова.

Як вынікае з паказанняў сведак, ідэю звярнуцца ў паліцыю жанчыне падала знаёмая, якая раіла напісаць заяву менавіта на дэпартацыю праз тое, што мужчына — грамадзянін Беларусі. Але сама Сомава вырашыла пайсці яшчэ далей.

У выніку справу завялі на саму Сомаву — па частцы 2 артыкула 306 КК Расіі за ілжывы данос з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве. У сакавіку 2024 года ёй прызначылі пакаранне, але ніжэй за ніжнюю мяжу — штраф у памеры прыкладна $300 з разбіўкай на паўгода.

Лёс беларуса, якога беспадстаўна абвінавацілі ў педафіліі, у прыгаворы асобна не апісаны. Што дакладна вядома, дык гэта тое, што яго ўсё ж збіраліся дэпартаваць з Расіі за нелегальнае знаходжанне. Мужчыну закінулі ў цэнтр часовага ўтрымання замежнікаў.

Каментары7

  • Влад
    12.07.2026
    Нормально, чуть было не посадила человека на 10 лет, а ей за это штраф?
  • Презумпция...
    12.07.2026
    Влад, так в Якутии мужа одна на 10 лет и посадила, не перенесла что муж ушёл, подговорила малолетнюю дочь оговорить отца и написала заявление. Потом хотела откатить ситуацию, но было поздно, поезд ушёл
  • Ы
    12.07.2026
    Влад, а што рабіць, калі яна мнагадзетная маці? Так, быццам бы трэ наказаць мацней, але дзе і з кім будуць дзеці(?), а вялікі штраф, зноў жа, гэта таксама наступствы для сям'і і дзяцей.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць