БЕЛ Ł РУС

«Мы папярэджвалі»: Прэм'ер Чарнагорыі пракаментаваў затрыманне кіраўніка канала «Рыбар»

9.10.2026 / 12:32

Nashaniva.com

«Чарнагорыя абараняе свае інтарэсы, і ніхто не паставіць пад пагрозу нашу еўрапейскую будучыню», — сказаў Мілойка Спаіч.

Міхаіл Звінчук

Прэм'ер-міністр Чарнагорыі Мілойка Спаіч пракаментаваў затрыманне кіраўніка «Рыбара» Міхаіла Звінчука і яго каманды.

«Мы папярэджвалі, што спробы гібрыднага ўмяшання і дэстабілізацыі Чарнагорыі не спыняюцца і суправаджаюць наш еўрапейскі шлях», — заявіў Спаіч.

Паводле слоў прэм'ера, цяпер не час для паспешлівых заяваў, аднак ёсць сур'ёзныя падставы, якія патрабуюць пільнай праверкі. Ён падкрэсліў, што ўлады не будуць раскрываць падрабязнасці, якія павінны заставацца ў кампетэнцыі спецслужбаў.

«Дзяржаўныя інстытуты выконваюць сваю працу, Чарнагорыя абараняе свае інтарэсы, і ніхто не паставіць пад пагрозу нашу еўрапейскую будучыню», — дадаў прэм'ер.

Міхаіла Звінчука разам з некалькімі яго супрацоўнікамі затрымалі раніцай 9 кастрычніка ў горадзе Рысан. Сярод затрыманых — жонка і паплечніца Міхаіла Звінчука Валерыя.

Аперацыю па затрыманні правяла чарнагорская паліцыя ў супрацоўніцтве з Агенцтвам нацыянальнай бяспекі краіны. 

Чытайце таксама:

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука

Каментары да артыкула