Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы
12 кастрычніка расійскія войскі атакавалі аб’ект цывільнай інфраструктуры ў Вінніцы. Пра гэта паведаміла кіраўніца Вінніцкай абласной вайсковай адміністрацыі Наталля Забалотная.
Скрыншот з відэа
На месца здарэння выехалі ўсе адпаведныя экстранныя службы. Інфармацыя пра маштаб разбурэнняў і магчымых пацярпелых удакладняецца.
Тым часам у тэлеграм-каналах пачалі распаўсюджваць паведамленні пра тое, што расійскі ўдар нібыта прыйшоўся па прадпрыемстве кампаніі Roshen — бізнэсу былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Аднак афіцыйнага пацвярджэння таго, які менавіта аб’ект пацярпеў, улады пакуль не давалі.
Перад атакай Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны папярэджвалі пра рух рэактыўнага беспілотніка ў кірунку Вінніцы з поўначы.
Чытайце таксама:
Дроны атакавалі два шматпавярховыя дамы ў Харкаве, пацярпелі як мінімум 15 чалавек
Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі
Зяленскі адмовіўся спыняць удары па расійскіх НПЗ, пакуль Расія атакуе ўкраінскую энергетыку