Беларус стварыў сімулятар мінскага метро. У ім можна пагуляць па «Аэрадромнай»
У Беларусі выпусцілі дэма-версію гульні Minsk Metro Prototype, прысвечанай мінскаму метро. Яе распрацаваў 21‑гадовы праграміст са сталіцы, піша Blizko.by.
Фота: casualman228.itch.io
Пакуль у гульні адноўленыя толькі станцыя «Аэрадромная» і цягнік «Мінск-2024». Гулец можа пабегаць па станцыі, зайсці ў вагон і паглядзець, як прыбывае цягнік.
Калі Minsk Metro Prototype зацікавіць дастатковую колькасць людзей, распрацоўшчык плануе развіць праект да сімулятара машыніста і дадаць больш інтэрактыўных магчымасцяў. Дэма-версія для камп’ютараў ужо даступная бясплатна.
Гэта, дарэчы, не першая нядаўняя спроба перанесці мінскі грамадскі транспарт у віртуальную прастору. Нядаўна паведамлялася, што група распрацоўшчыкаў працуе таксама над сімулятарам сталічнага трамвая.
Чытайце таксама:
Беларусы распрацоўваюць сімулятар мінскага трамвая. Што будзе ў гульні?
Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку
Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро