БЕЛ Ł РУС

Вечар памяці Наталлі Адамовіч адбудзецца ў Варшаве

15.10.2026 / 15:03

Nashaniva.com

Вечар памяці філолага захавальніцы спадчыны Алеся Адамовіча, музейнай супрацоўніцы Наталлі Адамовіч пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве 18 кастрычніка, піша «Белсат».

Падчас мерапрыемства арганізатары прапануюць узгадаць працу Наталлі Адамовіч з сямейным архівам пісьменніка Алеся Адамовіча, адданасць музею Якуба Коласа і падтрымку ініцыятыў, што захоўваюць памяць пра Адамовіча.

Тых, хто жадае далучыцца да падзеі, чакаюць у Музеі Вольнай Беларусі а 14:00.

Да вечара створана мемарыяльная старонка

Наталля Адамовіч — адзіная дачка беларускага пісьменніка і гуманіста Алеся Адамовіча. Пасля смерці бацькі яна захоўвала і вывучала сямейны архіў, дапамагала даследчыкам, збірала матэрыялы і адстойвала права выдаваць творы Алеся Адамовіча без цэнзуры. Таксама Наталля была неразрыўна звязаная з гісторыяй прэміі імя Алеся Адамовіча, якая была заснаваная пасля смерці пісьменніка.

Чытайце таксама:

Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч

Каментары да артыкула