БЕЛ Ł РУС

Беларусы перамаглі ў тэндары на будаўніцтва смаленскага аэрапорта

19.10.2026 / 16:25

Nashaniva.com

Беларускі падрадчык перамог у тэндары на будаўніцтва новага аэрапорта «Смаленск-Паўночны». Пра гэта паведаміў мясцовы партал Smolnarod.ru са спасылкай на ўласныя крыніцы, заўважыла выданне «Белорусы и рынок». Назву кампаніі-пераможцы не раскрываюць.

Фота: smolnarod.ru

Раней кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты заяўляў, што беларускі бок плануе ўдзельнічаць у гэтым праекце, а генеральным падрадчыкам стане мінская будаўнічая кампанія. Паводле яго слоў, гэта будзе адзін з найбуйнейшых будаўнічых праектаў, якія Беларусь цяпер рэалізуе ў Расіі.

Згодна з тэндарнай дакументацыяй, агульны пачатковы кошт работ складае амаль 10 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 120 мільёнаў даляраў). Першы лот прадугледжвае будаўніцтва ўзлётна-пасадачнай паласы і інфраструктурных аб’ектаў. Яго кошт — 4,19 мільярда рублёў (каля 50 мільёнаў даляраў). Другі лот уключае будаўніцтва аэравакзальнага комплексу і інжынерных сетак коштам 5,7 мільярда рублёў (каля 70 мільёнаў даляраў).

Плануецца, што аэрадром будзе абслугоўваць унутраныя пасажырскія рэйсы. Аэравакзальны комплекс разлічаны на прапускную здольнасць 200 пасажыраў за гадзіну, а гадавы аб’ём перавозак павінен перавысіць 250 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

У мінскім аэрапорце цалкам перакрыюць пад’язную эстакаду

Тэхнічны збой паралізаваў авіяспалучэнне ў Італіі

Два турэцкія чартары замест Расіі прызямліліся ў Мінску

Каментары да артыкула