БЕЛ Ł РУС

У Бярозаўскім раёне мужчына прайграваў у казіно нават дапамогі на выхаванне дзіцяці

20.10.2026 / 18:25

Nashaniva.com

Азартны гулец за тры месяцы зрабіў 2550 ставак.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Мужчына не дапамагаў сям’і фінансава, хоць ягоная жонка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку з маленькім дзіцём. Ён не аплачваў камунальныя паслугі і не купляў прадукты, адзенне ды іншыя неабходныя рэчы.

Жанчына расказала, што захапленне мужа азартнымі гульнямі паставіла сям’ю ў цяжкае фінансавае становішча. Праверка пацвердзіла, што мужчына рэгулярна наведваў гульнявыя ўстановы і прайграваў там значныя сумы.

Маці мужчыны паведаміла, што сын прайграў дапамогу пры нараджэнні першага дзіцяці, выплату за пастаноўку жонкі на ўлік да 12‑га тыдня цяжарнасці, а таксама адну штомесячную дапамогу па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. Пра гэта яна даведалася ад нявесткі.

З ліпеня па верасень 2026 года мужчына зрабіў 2550 ставак.

Пракурор Бярозаўскага раёна звярнуўся ў суд з патрабаваннем забараніць яму наведваць звычайныя і віртуальныя гульнявыя ўстановы і ўдзельнічаць у азартных гульнях. Суд задаволіў гэтае патрабаванне і ўвёў забарону тэрмінам на тры гады.

Чытайце таксама:

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно

Таксістам загадалі тэрмінова зняць усю рэкламу казіно і букмекераў з бартоў машын

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Каментары да артыкула