Грамадства

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно

Спявак пераконвае: ён не разумеў, што будзе рэкламаваць букмекерскую кантору. Кажа, думаў «Макслайн» — нешта пра футбольны клуб. Але лічыць, што гэта трыумф рэкламы, калі нават Лукашэнка абурыўся. 

Аляксандр Саладуха. Скрыншот рэкламы

Пра тое, як ён пагадзіўся «круціць гусь», Аляксандр Саладуха распавёў у падкасце «Хата Хаўс»:

«Запрасіла мяне кампанія «Макслайн» зняцца ў рэкламным роліку. Прычым я нават не ведаў, што ў іх, аказваецца, ёсць казіно. Я думаў: вось звычайная нейкая кампанія. Ведаў, што ёсць футбольны клуб, які летась узяў першае месца, выйшаў з першай лігі адразу ў вышэйшую. Я думаў, што мы будзем іх рэкламаваць». 

Адзінае, што здзівіла артыста, які актыўна здымаецца ў рэкламе, гэта тое, што ролік рабілі даўжэй, чым звычайна. Тыдзень, другі, трэці… Потым даведаўся, што гэты час стваралі відэа з дапамогай штучнага інтэлекту.

Але, калі Саладуха нарэшце пабачыў вынік, кажа, схапіўся за галаву. Версій рэкламы было некалькі — кароткая і доўгая.

«Але мабыць, гэта, трыумф, рэкламы. Так, што калі ўжо кіраўнік дзяржавы, наш прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч на адной з нарад у прысутнасці ўсяго кіраўніцтва краіны кажа: «Што вы там гусь круціце, з раніцы да ночы?» Ну і па іншых прайшоўся, «Фанбэт» і гэтак далей… Неяк так… Вось сапраўды я чыста, атрымліваецца, як актор, як артыст, якога запрасілі… У мяне ўсё грунтоўна, у сэнсе, па дамове, праплацілі мне безнаяўнымі ганарар у рамках дамоўленасці з «Макслайнам». Ды я думаць не думаў… Але адбылося… Хаця мне ўжо казалі і сыны, і блізкае асяроддзе, кіроўцы мае: «Ох, будзе горача!». Я кажу: «Нармальна». 

Пра тое, што насамрэч рэкламаваў казіно, Саладуха даведаўся са СМІ. Як ён кажа, ад «хлопцаў і дзяўчат з таго берага, якія чаго толькі не пішуць». 

«І людзі там нібыта гуляюць і прайграюць вялікія грошы і кватэры. Але ж права кожнага чалавека гуляць, не гуляць. Лагічна ж, так? Я не гуляю, мае сыны таксама не гуляюць». 

Артыст прызнае, што шуму атрымалася зашмат. Але кажа, што пасля хайповай рэкламы замоў на выступленні ў яго стала больш. Хаця сцвярджае, што яго і так «краіна разрывала».

Нагадаем: у рэкламе для букмекерскай канторы «Макслайн» Аляксандр Саладуха быццам бы вылятае з экрану тэлевізара і забіваецца аб сцяну. Пасля чаго трапляе ў вельмі дзіўную кампанію: футбаліст Валер Грамыка, бог Зеўс, мумія, Індыяна Джонс…

Саладуха, бліснуўшы сваімі легендарнымі вінірамі, спявае з гуссю ў руках немудрагелісты тэкст на матыў свайго хіта «Вінаград»:

«Ты крути, крути гуся
С «Макслайном».
Ты крути, крути гуся
Реально.

Ты крути, крути гуся
В онлайне.
Ты крути, крути гуся
С «Макслайном».

Трэба дадаць, што ў сферы анлайн-казіно сапраўды існуе рускамоўны выраз «круціць гуся» ў значэнні «круціць слоты». Але ён малавядомы. Масавая моладзевая аўдыторыя ведае выразы «душыць гусь», «цягнуць гусь», а часам і «круціць гусь», які абазначае мужчынскую мастурбацыю.

Рэклама дайшла нават да Лукашэнкі, бо той пачаў абурацца: «Што творыцца ў краіне: у нас усе гэтую гусь круцяць. Звярніце ўвагу, Дзмітрый Мікалаевіч [Круты], сур'ёзна гэтым займіцеся», — даручыў Лукашэнка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці6

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным106

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць