БЕЛ Ł РУС

Маргарыта Ляўчук вяртаецца на сцэну. Будуць і выступленні з Павуком

20.10.2026 / 20:29

Nashaniva.com

Спявачка Маргарыта Ляўчук пасля паўзы, звязанай з нараджэннем сына, вяртаецца на сцэну і анансавала шэраг канцэртаў у розных гарадах і краінах, у розных жанрах і сумесна з іншымі выканаўцамі.

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук. Фота: facebook.com/andreypavuk

У найбліжэйшыя месяцы глядачы ў розных краінах Еўропы змогуць пачуць спявачку ў розных амплуа:

14 лістапада ў кіпрскім Лімасоле — класіка Новага Свету «New World Classics» сумесна з піяністам Кірылам Кедуком. Камерная праграма для 70 слухачоў, прысвечаная музыцы XX стагоддзя з Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. У рэпертуары — творы Джорджа Гершвіна, Леанарда Бернстайна, Астара П’яцолы, Эйтора Віла-Лобаса і Альберта Хінастэры.

20 лістапада ў Вільні — джазавыя прачытанні класікі «Jazzing the Classics» сумесна з Паўлам Аракелянам і гуртом Outsiders у Вільні. Акадэмічныя арыі і вядомыя мелодыі Грыга, Шуберта, Сен-Санса і Гершвіна ў арыгінальных джазавых аранжыроўках.

27 лістапада ў Вільні, 29 лістапада ў Беластоку, 4 снежня ў Варшаве, 5 снежня ў Кракаве і 6 снежня ва Уроцлаве — сатырычнае шоу Тур «Красная Зелень» сумесна з Андрэем Павуком. Гумарыстычна-сатырычны праект з песнямі пра актуальныя рэаліі, чыноўнікаў і жывым інтэрактывам з залай.

25 снежня ў Коўне і Вільні, 26 снежня ў Варшаве і 27 снежня ў Рызе — каляднае турнэ «HOLY NIGHT» сумесна з мужчынскім хорам Unia. Супольная праграма ў храмах Еўропы, дзе спалучаюцца магутнасць мужчынскага хору і сапрана. У праграме — раннехрысціянскія калядныя творы, спевы рэнесанса і барока, беларускія, украінскія, польскія, літоўскія і ірландскія калядкі, а таксама сучасныя вядомыя і любімыя калядныя песні.

Чытайце таксама:

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска

На Маргарыту Ляўчук завялі новую крыміналку

Ляўчук дасць першы канцэрт пасля нараджэння дзіцяці

Каментары да артыкула