Музыка22

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў

Дагэтуль два гады яна з сям'ёй жыла ў Харкаве.

Маргарыта Ляўчук з мужам Русланам Карнійкам і сынам Максімам. Фота: сацсеткі Ляўчук

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук некалькі гадоў жыве ва Украіне. У 2024 годзе яна выйшла замуж за ўкраінскага вайскоўца Руслана Карнійку, у тым жа годзе ў пары нарадзіўся сын.

Раней сям'я жыла ў Харкаве, адкуль абраннік Маргарыты. Цяпер спявачка паведаміла, што яны пераехалі ў Кіеў.

«Дзякуем Харкаву за шчаслівыя два гады. Спадзяёмся ў Кіеве нашае жыццё будзе яшчэ больш цікавым і шчаслівым», — напісала ў сацсетках Маргарыта.

Нядаўна спявачка атрымала медаль Францішка Скарыны ад Ціханоўскай і Аб'яднага пераходнага кабінета. У 2020 годзе яна падтрымала пратэсты, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ездзіла з музыкамі выступаць для ўкраінскіх вайскоўцаў на фронце.

Нягледзячы на выразную антываенную пазіцыю і мужа, які служыць ва ўкраінскім войску, Ляўчук даводзілася сутыкацца з абмежаваннямі праз яе беларускі пашпарт. Нядаўна, напрыклад, яна распавядала, як ёй адмовілі ў крэдыце на жыллё. А для атрымання ўкраінскага ПМЖ яе прагналі праз паліграф.

Каментары2

  • Indrid Cold
    31.05.2026
    А Грышка Азаронак лье белыя слёзы марачы пра Маргарыту ;)
  • І смех і грэх
    31.05.2026
    Indrid Cold, не белыя, а празрыстыя, чысты рэктыфікат!

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць