Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка
Мінулая прапрацавала пяць дзён.
Нікі Мінаж спускаецца з трапа Air Force One. Фота: AP Photo/Julia Demaree Nikhinson
Рэперка Нікі Мінаж 25 кастрычніка далучылася да Дональда Трампа на мітынгу ў Мічыгане.
Адзетая цалкам у Gucci, яна спускалася разам з Трампам з трапа прэзідэнцкага самалёта Air Force One на базе Нацыянальнай гвардыі Селфрыдж, піша The New York Post.
Дырэктар у камунікацыях Белага дома Стывен Чун пажартаваў:
«Думаю, мы знайшлі наступнага прэс-сакратара Белага дома!»
Публікацыя з'явілася пасля таго, як Кэці Закарыя сышла ў адстаўку з гэтай пасады ўсяго праз пяць дзён пасля прызначэння.
Мінаж даўно з'яўляецца прыхільніцай Трампа.
Мінаж нарадзілася ў Трынідадзе і Табага і пераехала ў ЗША яшчэ дзіцём.
Чытайце таксама:
Прэс-сакратарка Трампа, якая прапрацавала ўсяго пяць дзён, апублікавала яго сакрэтны праект
Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала