Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў новай прэс-сакратарцы Белага дома Кэці Закарыі перагледзець сваё рашэнне заняць гэтую пасаду. Пра гэта ён расказаў журналістам 16 кастрычніка.

Паводле Трампа, падчас размовы з Закарыяй ён сказаў ёй:
«Шчыра кажучы, на тваім месцы я б перадумаў. Кэці, ці трэба табе гэта? Не думаю, што табе гэта трэба».
Трамп дадаў, што яны яшчэ пра гэта пагавораць пасля яго вяртання ў Белы дом, але канчатковае рашэнне ён пакіне за Закарыяй.
Неўзабаве Белы дом пацвердзіў Бі-бі-сі, што Кэці Закарыя «пераходзіць» з пасады прэс-сакратара на іншую працу. З якога моманту яна перастане выконваць свае абавязкі і чым будзе займацца далей, пакуль невядома.
Энтані Скарамучы, звольнены Трампам з пасады прэс-сакратара Белага дома ў 2017 годзе пасля ўсяго 11 дзён працы на пасадзе, ужо адгукнуўся на навіну пра Кэці Закарыю ў сацсетцы X:
«Рэкорды ставяць для таго, каб іх біць. Але я не радуюся чужым няўдачам».
Кэці Закарыя — кансерватыўная каментатарка, якая некаторы час працавала ў Міністэрстве ўнутранай бяспекі ЗША. 9 кастрычніка яе абралі новай прэс-сакратаркай Белага дома.
Аднак ужо пасля самага першага брыфінгу для журналістаў СМІ раскрытыкавалі Закарыю, звярнуўшы ўвагу на яе недастатковую кампетэнтнасць. Белы дом выступіў у яе абарону на фоне гэтай крытыкі.
Прэс-сакратарка Белага дома прызналася, што не здала экзамен на атрыманне ліцэнзіі адваката
Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца
Трамп адхіліў былую нявесту свайго сына ад пасады пасла ў Грэцыі пасля абвінавачванняў у карупцыі
Новай прэс-сакратаркай Белага дома стане Кэці Закарыя, якая працавала з Трампам на выбарах
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары