Свет11

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца

Кэці Закарыя на першым брыфінгу пераблытала прэзідэнта з мужам, скончыла брыфінг праз 14 хвілін і не змагла адказаць на пытанне пра перадачу разведданых Украіне. Некаторыя супрацоўнікі Белага дома ўжо сумняваюцца, колькі яна пратрымаецца на пасадзе. Сам Трамп яе дэбют пахваліў.

Кэці Закарыя. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Кэці Закарыю прызначылі прэс-сакратаркай Белага дома 9 кастрычніка. Першы брыфінг яна правяла 13 кастрычніка — ён доўжыўся ўсяго каля чвэрці гадзіны.

Большую частку часу Закарыя чытала падрыхтаваны тэкст з пералікам дасягненняў Дональда Трампа. На пытанні засталося каля пяці з паловай хвілін. Слова атрымалі прадстаўнікі выданняў, прыхільных да амерыканскага прэзідэнта.

Калі Закарыя расказвала пра сям’ю, яна агаварылася: «Мой прэзідэнт… прабачце, мой муж».

А на пытанне карэспандэнта Fox News, ці спынілі ЗША перадачу разведвальнай інфармацыі Украіне, адказала: «Мне давядзецца вярнуцца да гэтага пытання».

Некалькі супрацоўнікаў адміністрацыі ў размове з CNN назвалі выступленне нязграбным і скаваным. Адзін з дарадцаў Трампа лічыць, што перад выхадам да журналістаў ёй варта было два тыдні трэніравацца адказваць на складаныя пытанні. Брыфінгі яе папярэдніцы Кэралайн Левіт у сярэднім доўжыліся каля 45 хвілін.

Ананімны прадстаўнік Белага дома ў каментары MS NOW папярэдзіў: «Ёй трэба вельмі хутка стаць значна лепшай, інакш яна паб’е рэкорд Скарамучы». Гаворка пра Энтані Скарамучы, які ў 2017 годзе пратрымаўся на пасадзе дырэктара па камунікацыях Белага дома ўсяго 11 дзён.

Да крытыкі далучыліся і аглядальнікі. Аўтар The Guardian напісаў, што Закарыя прадэманстравала «столькі ж цеплыні, мудрасці і палітычнага спрыту, колькі аватар штучнага інтэлекту».

Аднак публічна Трамп падтрымаў новую прэс-сакратарку: «На маю думку, яна выступіла вельмі добра».

Каментары1

  • Лол
    14.10.2026
    Да нармальная яна. Прыгожая, разумная, маці 4 дзяцей. Навучыцца. [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне18

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі2

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?2

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

У Мінску з машыны выпалі тры скрынкі цукерак1

Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне18

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць