БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыляціць Сяргей Лаўроў

28.10.2026 / 16:59

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 2—3 лістапада наведае Мінск, дзе возьме ўдзел у IV Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава.

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Лаўроў узначаліць расійскую дэлегацыю і выступіць на пленарным пасяджэнні канферэнцыі. Па словах Захаравай, асаблівую ўвагу ў сваёй прамове ён надасць расійскай ініцыятыве па фарміраванні сістэмы еўразійскай бяспекі, а таксама распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

Чакаецца, што кіраўнік расійскага МЗС таксама выкладзе сваё бачанне актуальнай ваенна-палітычнай сітуацыі ў Еўразіі.

Перад візітам у Беларусь Лаўроў возьме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін G20, якая пройдзе ў амерыканскай Атланце 30—31 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Лаўроў: Зяленскі кідае прамы выклік Трампу

Кіраўнік МЗС Германіі распавёў, навошта сустракаўся з Лаўровым і якія тэмы абмяркоўвалі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым

Каментары да артыкула