Свет77

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым

Міністр замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль асабіста сустрэўся са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Перамовы адбыліся 26 верасня ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН. Сустрэча праходзіла за зачыненымі дзвярыма без журналістаў, піша Deutsche Welle.

Сяргей Лаўроў і Ёган Вадэфуль. Фота: Michael Kappeler / picture alliance via Getty Images

Як паведамляе агенцтва AFP, гэта была першая асабістая сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Германіі і Расіі пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.

Паводле інфармацыі расійскага «Интерфакса», перамовы працягваліся 22 хвіліны. Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што сустрэча адбылася па ініцыятыве нямецкага боку. Паводле ТАСС, перад перамовамі нямецкая дэлегацыя папрасіла абмежаваць доступ журналістаў і не весці запіс уступных заяў.

Пасля сустрэчы Вадэфуль і Лаўроў павінны былі выступіць перад дэлегатамі Генеральнай асамблеі ААН.

Прадстаўнік нямецкага МЗС паведаміў AFP, што Вадэфуль падчас размовы заклікаў Маскву «адмовіцца ад небяспечнага шляху эскалацыі» ў дачыненні да Германіі, Еўропы і НАТА. Паводле нямецкага боку, міністр таксама заявіў, што інцыдэнты кшталту нядаўняй спробы зрабіць выбух у аэрапорце Лейпцыга, у якой Берлін абвінаваціў Расію, а таксама іншыя гібрыдныя атакі не паўплываюць на рашучасць Германіі падтрымліваць Украіну.

Нямецкі бок таксама асудзіў расійскія атакі на цывільнае насельніцтва Украіны. Неназваны дыпламат заявіў, што гэтыя дзеянні не змяняюць пазіцыі Германіі.

Папярэдняя асабістая сустрэча кіраўнікоў МЗС Германіі і Расіі адбылася ў студзені 2022 года. Тады кіраўніца нямецкага МЗС Анналена Бербок сустрэлася з Лаўровым менш чым за месяц да пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

На сёлетняй Генеральнай асамблеі ААН Германію прадстаўляе Вадэфуль замест канцлера Фрыдрыха Мерца. Мерц не паехаў у Нью-Ёрк на фоне ўнутрыпалітычнага ціску пасля няўдалых для яго Хрысціянска-дэмакратычнага саюза вынікаў выбараў у некалькіх федэральных землях.

Сярод асноўных тэм агульных дэбатаў Генеральнай асамблеі ААН у гэтым годзе — вайна Расіі супраць Украіны, вайна паміж ЗША і Іранам, а таксама рызыкі, звязаныя з развіццём штучнага інтэлекту.

Каментары7

  • Пан Юзаф
    26.09.2026
    Аааааа, всё пропало...
  • ЯМы97
    27.09.2026
    Андрусь,
    >Ды немцы з расійцамі заўжды толькі на публіку нібы ворагі

    А беларусы затое шчырыя - нават на публіку не хаваюць любві да ўсходніх братоў
  • Янка
    27.09.2026
    Андрусь, на конт раздраблення БНФ хутчэй варта было б спытацца ў Пазняка і Кастусёва. Фінанансаванне бальшавікоў - цалкам практычнае пытанне, бо кайзер быў зацікаўлены ў вывадзе Расеі з вайны ў хаўрусе з антантай. А тое, што кайзер Вільгельм быў сваяком Мікалая ІІ - ну дык яны абодзььва былі сваякамі брытанскага караля Георга.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей9

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць