БЕЛ Ł РУС

Спявачкі з чорных спісаў Іна Афанасьева, Іскуі Абалян і Ганна Шаркунова запісалі сумесную песню

30.10.2026 / 22:52

Nashaniva.com

Сумесная песня трох вядомых спявачак называецца «Скарбы».

«Вось і настаў час нашай новай песні! Мы спадзяемся, што яна нагадае вам пра жаночую сілу і мудрасць, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Пра тое, што было да нас і працягне жыць пасля. Пра старадаўнія веды, якія ўжо ёсць унутры кожнай з нас….

Гэта песня — нагадванне пра тое, што якім бы хуткацечным ні было жыццё, каханне, якое нам даюць нашы каханыя і якое мы перадаем нашым дзецям — вечнае.

Тое, з чаго ўсё пачынаецца… Тое, што застанецца пасля… Гэта прыпавесць пра сапраўдныя скарбы. Не матэрыяльныя, а пра важныя рэчы, «абярэгі» — у якіх захоўваецца памяць пра нашых любімых людзей. І ў якіх застанецца памяць пра нас саміх», — піша ў сваім ютуб-канале Ганна Шаркунова.

Чытайце таксама:

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

«Нас — мільёны». Ганна Шаркунова напісала песню салідарнасці з прыхільнікамі перамен. Далучыўся Галыгін і яшчэ дзясяткі артыстаў і спартоўцаў ВІДЭА

Як беларускія пратэсты змянілі лёсы акцёраў і спевакоў

Топ-5 жанчын беларускай эміграцыі па версіі Канстанціна Каверына

Каментары да артыкула