У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў
У распараджэнне «Нашай Нівы» трапіў абноўлены спіс артыстаў, чые песні цяпер нельга спяваць на канцэртах і караоке-клубах. Адтуль чамусьці выключылі брэсцкі гурт «Дай дарогу!», але дадалі зорак Z-руху, якія горача падтрымліваюць Расію ў вайне.

Што за спіс?
Чорны спіс артыстаў вярнуўся пасля пратэстаў 2020 года. У 2023‑м у ім, напрыклад, было 87 імён спевакоў і назваў гуртоў, чые песні забаронены на публічных імпрэзах і ў караоке.
У студзені 2026 года спіс разросся да 160 пазіцый (з улікам дублікатаў).
«Наша Ніва» атрымала абноўленую версію гэтага дакумента. Як аказалася, ідэолагі не сядзяць без справы і працягваюць пашыраць блэк-ліст: цяпер у ім 179 пазіцый.
Навічкі ў спісе
Каго новага дадалі ў спіс? З украінскіх артыстаў туды трапіла рэперша Alyona Alyona (запісана як «Савраненко Алена»). Яна спявае для ўкраінскіх ваяроў і заклікае слухачоў выдаляць з плэй-лістоў расійскую музыку.
Больш за ўсё ў спіс дадалі расійскіх зорак. Гэта гурты «Братья Гримм», «Градусы» і «Кар-Мен», рэперы GONE.Fludd і L'one, спявачкі Слава, Анжаліка Варум, Maruv і Гарык Сукачоў.
Трапілі таксама індзі-праект «Радиограмма», кавер-бэнд Discowox, электроншчыкі з Dvanov, гурты «Человек который» і Halt.
Уключылі нават расійскіх тэлевядоўцаў: Івана Урганта і Ксенію Сабчак. Раней ідэолагі ўжо ўнеслі ў спіс расійскага журналіста Аляксея Піваварава.
@nashaniva Нечакана! У Беларусі пашырылі «чорны спіс» артыстаў — там ужо 179 пазіцый. Ёсць сюрпрызы #навіны #нашаніва #басков #слава #варум ♬ Dramatic accompaniment for a scene like a groping battle(1528922) - Yuki Hotta
Выдаленні і кур'ёзы
Загадкавым чынам са спіса знік брэсцкі гурт «Дай Дарогу!» Таксама выдалілі гурты «Агата Крысці», «ВІЯ Гра» і «Маша і мядзведзі», спявачак Крысціну Арбакайце, Ціну Караль і Крысціну Кошалеву, а таксама Максіма Галкіна.
У студзені журналісты звярталі ўвагу на дзіўныя памылкі ў спісе: Jowwa замест IOWA, N.R.N. замест N.R.M., Sectet замест Secret. Цяпер іх выправілі, але напладзілі новых.
Напрыклад, у спісе ёсць беларускі спявак Аляксей Грос — і яго неіснуючы двайнік Аляксей Рос. Адны і тыя ж выканаўцы трапілі двойчы праз перастаноўку імя і прозвішча, як у выпадку з Леанідам Агуціным, Верай Брэжневай і Святланай Лабадой, або праз рознае напісанне, калі побач існуюць «Инстасамка» і Instasamka, «Оксимирон» і Oxxxymiron, «Фэйс» і Face.
Дадатковую блытаніну ўносяць сцэнічныя і сапраўдныя імёны, як у выпадку з Лалітай Міляўскай (у спісе двойчы) і Надзеяй Дарафеевай (у спісе тройчы), а таксама абсурд з калектывамі і сольнымі праектамі. «Патапа і Насцю Каменскіх» складальнікі спісу ўпісалі як тры асобныя пазіцыі: Насця, сам дуэт і Патап.
У студзені 2026 журналісты палічылі, што прысутнасць у базе «Lincoln Park» (замест Linkin Park) — гэта проста памылка неадукаваных чыноўнікаў. Але ў сакавіцкім абнаўленні ідэолагі ўдакладнілі: Lincoln Park (Россия). Гэта беларуска-расійскі трыб'ют-калектыў, які выконвае песні Чэстэра Бенінгтана і яго каманды.
Цікавая метамарфоза адбылася з Rammstein. У студзеньскім спісе яны значыліся проста як Rammstein пад нумарам 160. А ў новым сакавіцкім дакуменце пад нумарам 170 ім у афіцыйную назву прыпісалі іх галоўны хіт — Rammstein Du Hast. Застаецца загадкай: ці вырашылі ўлады забараніць толькі адну канкрэтную песню, ці проста пераблыталі трэк з назвай гурта.
Бачна і тое, што спіс складалі наспех. У канцы некалькі гуртоў унесеныя ў адвольным парадку замест алфавітнага.
Расіяне ў спісе: Z-патрыёты разам з галасамі супраціву
З 179 выканаўцаў у спісе лідзіруюць расіяне. Яны займаюць больш за 100 пазіцый.
Пад забарону лукашэнкаўскіх ідэолагаў трапілі як відавочныя праціўнікі пуцінскага рэжыму і вайны (Юрый Шаўчук, Барыс Грабеншчыкоў, Noize MC, Oxxxymiron, Face, Манетачка, Порнафільмы), так і абсалютна лаяльныя да Крамля поп-выканаўцы, рэперы і нават Z-патрыёты. Вось некалькі самых яскравых прыкладаў:
- Мікалай Баскаў. У лютым 2022‑га ён апублікаваў вялікі тэкст у падтрымку вайны, назваў яе «міратворчай аперацыяй» і «самааабаронай Расіі», а пазней пералічваў грошы расійскім вайскоўцам і іх сем'ям, за што трапіў у вышук і пад санкцыі ва Украіне;
- «Парк Горкага», некалі легендарны гурт, які нядаўна ўз'яднаўся ў складзе Аляксея Бялова і Аляксандра Маршала. Маршал яшчэ з 2014 года рэгулярна ездзіць на Данбас і заяўляе, што іхны тур мае на мэце «дапамагчы Радзіме і СВА»;
- Рок-музыкант Гарык Сукачоў — ветэран Z-руху. Ён удзельнічаў у патрыятычных канцэртах у падтрымку вайны яшчэ з 2014 года, даваў «франтавыя» выступы і публічна хваліўся тым, што дапамагае грашыма ўдзельнікам расійскай агрэсіі;
- Рома Звер і гурт «Звери» таксама аказаўся ў спісе. У жніўні 2023 года саліст Раман Білык здзейсніў адно з самых рэзанансных пераабуванняў у расійскім шоу-бізнэсе: выдаліў усе антываенныя пасты і паехаў з гітарай на Данбас выступаць перад расійскімі вайскоўцамі з батальёна «Каскад»;
- Рэпер L'one (Леван Гарозія). Ён доўгі час маўчаў, але пазней у інтэрв'ю адкрыта падтрымаў расійскіх салдат. Ён заявіў, што Расія павінна перамагчы;
- Пад шыльдай «Браты Грым» сёння выступае Канстанцін Бурдаеў (другі брат, Барыс, сышоў і не падтрымлівае вайну). Канстанцін называе сябе «закаранелым імперцам і вялікадзяржаўнікам», мае медаль за выступы перад расійскімі вайскоўцамі ў Сірыі і прапагандуе вайну ва Украіне, рэгулярна грае ў шпіталях для параненых акупантаў;
- Браты Крыстоўскія з гурта «Уматурман». Яны шмат гадоў абслугоўваюць праўладныя расійскія фестывалі, ездзяць у анексаваны Крым (за што даўно ў базе ўкраінскага «Міратворца»), а Уладзімір Крыстоўскі наведвае пункты адбору кантрактнікаў на вайну, жадаючы ім «поспехаў у баі»;
- Спявачка Слава. Яшчэ вясной 2022 года яна публікавала фота з бутафорскімі ордэнамі ў падтрымку вайны, апраўдвала расійскую агрэсію і пасварылася з украінскімі музыкамі;
- Лідар групы «Ронда» Аляксандр Іваноў разам з калектывам стаў адным з галоўных твараў музычнага марафону «Za Россию», які з вясны 2022 года катаўся па дзясятках гарадоў і збіраў натоўпы пад Z-сімволікай, замазаўся і ў іншых дзеяннях у патрымку Крамля.
Ёсць у спісе і тыя, хто адкрыта не выказваў пазіцыі, кшталту Рэгіны Тадарэнка і Аляксандра Рэвы. Уключаныя туды і маладыя расійскія выканаўцы, напрыклад, Дора і Грэчка.
Загадкава аказаўся ў спісе поп-гурт з 90‑х «Ахи-Вздохи» і папулярны ў тыя ж часы гурт «Белый Орел», пазіцыі ўдзельнікаў якіх невядомыя.
Беларусы ў спісе
Шмат у спісе і беларусаў — ад «Ляпіса Трубяцкога», «Крамбамбулі», N.R.M., «Нейра Дзюбелю» да NaviBand, LiteSound, Юзары і Цімы Беларускіх.
Многія з іх вядомыя сваёй пазіцыяй: хтосьці выходзіў на маршы 2020 года, як NaviBand, хтосьці яшчэ з сярэдзіны 2010‑х граў пратэсны рок і адкрыта крытыкаваў Лукашэнку і Пуціна, як Сяргей Міхалок. Некаторыя проста неакуратна для ўладаў выказаліся ў 2020-м, як Саша Нэма.
Агулам беларусы займаюць каля 40 радкоў.
Сусветныя зоркі і ўкраінскія выканаўцы
З сусветных зорак забароненыя толькі чацвёра: Lady Gaga, Cher, Bono і «Rammstein Du hast». Чамусьці таксама забаронены нейкі з кавераў на песню з гульні пра Суперсоніка.
Ёсць у спісе і ўкраінскія музыкі. Ім адведзена каля 30 радкоў. Але рэальная колькасць іх меншая праз тое, што многіх запісалі па два ці нават па тры разы. Напрыклад, Надзею Дарафееву забаранілі тройчы.
У выніку ва ўкраінскім блоку побач стаяць як галасы ўкраінскага супраціву («Акіян Эльзы», Джамала, Alyona Alyona), так і выканаўцы, якія маўчалі пра вайну альбо працягвалі працаваць у РФ (Рэгіна Тадарэнка, Ганна Седакова, Maruv). Таксама пад забаронай Макс Барскіх, Іван Дорн, Арцём Півавараў, Манацік, «Грыбы», Верка Сярдзючка і Сафія Ратару.
Агулам ствараецца ўражанне, што спіс складаўся па гусце чыноўнікаў, а не па ўцямнай логіцы.
Агульная колькасць рэальных артыстаў, па нашым назіранні, складае каля 150 чалавек, калі выключыць усе дублікаты.
Спіс забароненых музыкаў у Беларусі
Вось поўны спіс, як ён трапіў да нас:
- 2Маши
- Агутин Леонид
- АИГЕЛ дуэт
- Аквариум
- Алексей Росс
- Алексей Гросс
- Алексей Завгородский (Позитив)
- Алексей Хлестов
- Ален Хит
- Артём Пивоваров
- Алексей Пивоваров
- Алоэ Вера
- Анжелика Агурбаш
- Анна Нетребко
- Анна Шаркунова
- Арбенина Диана
- Артур Пирожков (Ревва Александр)
- Ахи-Вздохи
- Барских Макс
- Басков Николай
- БАСТА (Вакуленко Василий)
- Белый Орёл
- Бьянка
- Би-2
- Биггиз Николай (артист «Nuffsaid»)
- Богдан Титомир
- Братья Гримм
- Брежнева Вера
- Валерий и Константин Меладзе
- Варум Анжелика
- Васильев Александр (артист «Сплин»)
- Вася Обломов
- Вера Брежнева
- Верка Сердючка
- ВИА Сливки
- Гарик Сукачев (Сукачев Игорь)
- Гребенщиков Борис
- Градусы
- Гречка
- Грибы
- Грязь
- Дантес
- Даша Дорофеева
- Даня Мелохин
- ДДТ
- Джамала
- Джаро и Ханза
- Джей Морс
- Дмитрий Войтюшкевич
- Дмитрий Колдун
- Дора (Шиханова Дарья)
- Залпом
- Звери
- Земфира
- Иван Дорн
- Инна Афанасьева
- Инстасамка
- Искуи Абалян
- Кавер-Суперсоник
- Каменских Настя
- Кар-Мен
- Каста
- Коваленко Евгений
- Королева Наташа
- Крама
- Крамбамбуля
- Кровосток
- Ксения Ситник
- Лайтсаунд
- Лариса Грибалева
- Леонид Агутин
- Ленинград
- Леонидов Максим
- Леприконсы
- Лигалайз
- Липницкий Александр (артист «Звуки Му»)
- Лолита
- Лобода Светлана
- Ляпис Трубецкой
- ЛСП
- Макаревич Андрей
- Макс Корж
- Макс Лоренс
- Манижа
- Машина Времени
- Милявская Лолита
- Монатик
- Монеточка
- Моргенштерн
- Мумий тролль
- Муся Тотибадзе
- Надя Дорофеева
- Наив
- Найк Борзов
- Нака
- Наргиз (Закирова Наргиз)
- Невадатрип
- Нейро Дюбель
- Нервы
- Несчастный случай
- Никита Алексеев
- Николаенко Юрий (NЮ)
- Ногу Свело
- Нойз МС
- Один в каноэ
- Океан Эльзы
- Оксимирон
- Ольга Плотникова
- Ольга Сацюк
- Операция пластилин
- Палац
- Покровский Макс (артист «Ногу свело!»)
- Парк Горького
- Полина Смолова
- Порнофильмы
- Потап и Настя Каменских
- Потапенко Алексей (Потап и Настя Каменских)
- Пошлая Молли
- Пряничный домик
- Радиограмма
- Рондо
- Саша Немо
- Светлана Лобода
- Седокова Анна
- Серебро
- Слепаков Семен
- Собчак Ксения
- Спиваков Владимир
- Сплин
- Скриптонит
- Стрыкало
- Слава
- София Ротару
- Тараканы
- Тесто
- Темникова Елена
- Тима Белорусских
- Тодоренко Регина
- Тяни-Толкай
- Тотал
- Фэйс
- Ургант Иван
- Уматурман
- Человек который
- Шевчук Юрий
- Шер
- Элизиум
- Юзари
- Alyona Alyona (Савраненко Алена)
- Anacondaz
- Animal ДжаZ
- Bono (Пол Дэвид Хьюсон)
- Discowox
- Dorofeeva (Надежда Дорофеева)
- Dvanov
- Face (Дремин Иван)
- GONE.Fludd (Александр Смирнов)
- Halt
- IC3PEAK
- Instasamka (Зотеева Дарья)
- Intelligency
- Lady Gaga
- Lincoln Park (Россия)
- Little Big
- Louna
- Lumen
- N.R.M
- Navi Band
- Oxxxymiron (Оксимирон, Миронов Федор)
- Rammstein Du Hast
- RASA
- Rock Privet (Россия)
- Secret
- Shortparis (Шорт Пари)
- Therr Maitz
- Quest Pistols
- L'one
- Maruv
- Iowa
Каментары