БЕЛ Ł РУС

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза

5.11.2026 / 16:24

Nashaniva.com

Швецыя зноў увядзе памежны кантроль на сваіх унутраных межах з іншымі краінамі Еўрасаюза. Ён будзе дзейнічаць на працягу наступных шасці месяцаў у сувязі з пагрозамі грамадскаму парадку і ўнутранай бяспецы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Як паведамляе Reuters са спасылкай на заяву шведскага ўрада, рашэнне прынятае на падставе ацэнкі сітуацыі ў сферы бяспекі.

Улады Швецыі звязваюць узмацненне пагроз перадусім з поўнамаштабным уварваннем Расіі ва Украіну. Паводле паведамлення ўрада, гэта прывяло да ўзнікнення гібрыдных пагроз і актывізацыі дзейнасці варожых суб'ектаў у межах Шэнгенскай зоны.

Памежны кантроль будзе дзейнічаць з 12 лістапада 2026 года да 11 мая 2027-га.

Чытайце таксама:

Чэхія аднавіла выдачу шэнгенскіх віз беларусам

Іспанія і Італія вяртаюць паміж сабой паўнавартасны «шэнген»

Румынія зноў перастала выдаваць візы беларусам. Трэці раз за год

Каментары да артыкула