Іспанія і Італія дамовіліся скасаваць узаемныя памежныя праверкі ў аэрапортах і марскіх партах. Іх увялі ў жніўні па рашэнні італьянскага ўрада пасля міграцыйнага крызісу ў Сеуце.

Як паведамляе іспанскі тэлеканал RTVE, рашэнне аб спыненні праверак прынялі пасля тэлефоннай размовы міністраў унутраных спраў дзвюх краін — Фернанда Грандэ-Марласкі і Матэа П’янтэдозі. Перамовам міністраў папярэднічала сустрэча прэм’ер-міністраў Іспаніі і Італіі Пэдра Санчэса і Джорджы Мелоні, якая адбылася падчас пасяджэння Еўрапейскай рады.
У Міністэрстве ўнутраных спраў Іспаніі заявілі, што рашэнне не працягваць памежныя праверкі прынялі пасля стараннага аналізу сітуацыі. Пры гэтым краіны ўзмоцняць абмен інфармацыяй, каб гарантаваць бяспеку агульнай Шэнгенскай зоны.
З 1 жніўня ў італьянскіх аэрапортах і марскіх портах праводзілі выбарачныя праверкі пасажыраў, якія прыбывалі з Іспаніі. Урад Джорджы Мелоні часова прыпыніў дзеянне Шэнгенскага пагаднення пасля міграцыйнага крызісу ў Сеуце.
На мінулым тыдні паведамлялася, што Рым і Мадрыд дамовіліся скаардынавана адмяніць кантрольныя меры ў аэрапортах і марскіх партах, уведзеныя пасля гэтых падзей. Сухапутнай мяжы паміж краінамі няма.
Іспанія ўводзіць памежны кантроль з Італіяй
У Еўрасаюзе абмеркавалі міграцыйную палітыку пасля крызісу ў Іспаніі. Адзінства няма
Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?
Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары