Афиша

Презентация новой книги Кирилла Стаселько «Marginalis» — 1 декабря в «Голиафах»

Мінск, вул.Няміга, 3, цокальны паверх, пав.66. Пачатак у 18:00.

Выдавецтва «Галіяфы» ладзіць аўтограф-сесію з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселька «Marginalis». Падчас мерапрыемства можна будзе задаць пытанні аўтару, набыць як раман «Marginalis», так і «Дзіцячы маніфест» — папярэднюю кнігу пісьменніка.

Marginalis — насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятка краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае. Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі.

Раман «Marginalis» быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. Рэкорд быў зафіксаваны праектам «Рэкорды Куфара».

Дзіцячы маніфест — спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікону, які палягае між нормай і вар’яцтвам. У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго «Я».

Зборнік «Дзіцячы маніфест» быў намінаваны на чатыры літаратурныя прэміі, у прыватнасці, трапіў у шорт-ліст прэміі «Дэбют» ды лонг-ліст прэміі Гедройца.

 

Кірыл Стаселька

нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія», у 2014 — магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З'яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў» і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).

На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій «Буцэфал», кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта «Народны журналіст».

Публікаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж», «pARTtisan», а таксама ў зборніку «Параходзік сучаснасці».

Комментарии

Сейчас читают

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны18

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны

Все новости →
Все новости

В небе над Речицей — дрон2

Что известно об экс-офицере Службы безопасности Лукашенко Андрее Спасове, которого посадили за политику2

В ЕС придется платить по три евро за каждый товар, купленный за пределами Евросоюза онлайн8

Тихон Клюкач погиб12

На Сызранском НПЗ в России бушует пожар после атаки БПЛА, есть погибшие3

Белорусам приходят уведомления о штрафах от несуществующих организаций1

Россияне придумали новую мутную схему, как ездить на люксовых авто с белорусскими номерами и экономить деньги6

«А куда делись урны в Минске?» Коммунальщики прокомментировали жалобы5

Самая маленькая независимая республика в мире собирается путем референдума изменить название9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны18

ГАИшник, которого сбил машиной пенсионер под Минском, умер в больнице. Ему устроили пышные похороны

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць