Афиша

Документальный блокбастер «Времена года» покажут в белорусской озвучке

З 9 па 15 лютага 2017 у кінатэатры «Мір» у рамках праекта Cinemascope — новая дакументальная стужка рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, стваральнікаў дакументальных блокбастараў «Птушкi» i «Акiяны». Фільм дэманструецца з беларускай агучкай.

Пазакадравы тэкст у фiльме чытае Уладзімір Трапянок — акцёр, рэжысёр, радыёвядучы, загадчык аддзела навін культуры радыё «Культура». Уладзімір Трапянок — «голас» мінскага метро, якi знаёмы амаль кожнаму: ён нагадвае пра правілы паводзінаў у метрапалітэне.

Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрыта бясконцымi лясамi, дзе непадзельна ўладарылi зубры, лiсы, ваўкi, ласi i аленi. Iх каралеўствам быў першабытны пушчанскі гушчар, які сягаў праз увесь кантынент i сэрца якога знаходзiлася ў Белавежскай пушчы — цяпер, бадай, адзiным яго захаваным фрагменце. У гэтым поўным таямнiц лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ некранутай чалавечай рукой прыроды.

Фiльм «Поры года» працягвае папулярны прыродазнаўчы цыкл рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, распачаты дакументальнымi блокбастарамi «Птушкi» i «Акiяны». На гэты раз аўтары запрашаюць у незвычайны свет рэлiктавай пушчы, каб вачыма яе жыхароў паказаць нам гісторыю прыроды, нашага кантынента і чалавека ад ледніковага перыяду да цяперашняга часу.

Захапляльныя здымкi жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і аповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робiць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кiнематаграфiчныя ўражаннi i надзвычайны адукацыйны досвед.

ПОРЫ ГОДА | Les Saisons

Францыя, 2015, дакументальны, 97 хв., 12+

Рэжысёры: Жак Пярэн, Жак Клюзо

У ролях: алень, зубр, мядзведзь, воўк, сава, дзiк i iншыя.

Расклад сеансаў:

9 лютага (чц) 18:40

10 лютага (пт) 19:10

11 лютага (сб) 12:00, 14:50

12 лютага (нд) 12:00, 14:50

13 лютага (пн) 19:10

14 лютага (аў) 17:00

15 лютага (ср) 19:20

Кошт квітка: 4,5 р.

Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн на сайце.

Кінатэатр «Мір»: г. Мінск, вул. Казлова, 4а (ст. м. Пл. Перамогі)

Падрабязнасці на Facebook

Комментарии

Сейчас читают

Лукашенко заявил о готовности приехать в Киев98

Лукашенко заявил о готовности приехать в Киев

Все новости →
Все новости

Что известно об экс-офицере Службы безопасности Лукашенко Андрее Спасове, которого посадили за политику2

В ЕС придется платить по три евро за каждый товар, купленный за пределами Евросоюза онлайн8

Тихон Клюкач погиб12

На Сызранском НПЗ в России бушует пожар после атаки БПЛА, есть погибшие3

Белорусам приходят уведомления о штрафах от несуществующих организаций1

Россияне придумали новую мутную схему, как ездить на люксовых авто с белорусскими номерами и экономить деньги6

«А куда делись урны в Минске?» Коммунальщики прокомментировали жалобы5

Самая маленькая независимая республика в мире собирается путем референдума изменить название9

Ядерные боеприпасы России доставлены в Беларусь30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашенко заявил о готовности приехать в Киев98

Лукашенко заявил о готовности приехать в Киев

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць