Обо всём по чуть-чуть55

Помните рэп «жанчына — мара, жанчына — бос»? Барбара Гузаревич — про хайп, богемный образ жизни и феминизм

Барбара Гузаревич стала звездой Байнета, как только выпустила трек «BOSS», исполнив на белорусском языке рэп о девушках, которые являются хозяйками своей жизни. Теперь у нее уже два трека, и еще два в работе, к тому же недавно вышел фит с белорусскоязычным рэпером Gleboki Smak. Радио «Свабода» опубликовало интервью с Барбарой.

Читайте также:

Такого вы еще не видели! Цаца записала рэп по-белорусски и «плачет от счастья, что пришла к этому» ВИДЕО + много ФОТО

«На «гламурную кису» я не обижаюсь». Барбара Гузаревич рассказала, что потратила $4000, чтобы записать рэп на белорусском языке

* * *

«Размаўляць на роднай мове ў Беларусі — гэта дыскамфорт»

Сустракаемся ў кавярні ў цэнтры гораду. «Што, вось так адразу фатаграфавацца? — Барбара прафэсійным рухам папраўляе пасму валасоў. — Дайце хаця б гарбаты замоўлю». Дзяўчына не хітруе — усё па-беларуску. І тут жа пагаджаецца: ёй часта гавораць, што ейная мова дзеля хайпу. Нават маці ёй так кажа.

«Размаўляць на роднай мове ў Беларусі — гэта дыскамфорт, — прызнаецца Гузарэвіч. — На цябе кожны раз дзівяцца і перапытваюць: «А? Што? Я нічога не разумею, ты можаш нармальна сказаць?» І я не атрымліваю асалоды ад таго, што я кагосьці раздражняю. Мне проста сьмешна, калі людзі вось так кажуць, што моладзь проста хайпіцца. Я хачу паглядзець на людзей, якія рэальна дзеля нейкага «выпінаньня» такі дыскамфорт на сябе бяруць — я такіх ня ведаю».

View this post on Instagram

Шмат пытанняў і неразуменняў, чаму я размаўляю на “мёртвай” беларускай мове. Вось, сабралася і вырашыла расказаць сваю маленькую гісторыю. ⠀ Ніколі ў сваім жыцці я не цікавілася ні беларускай гісторыяй, ні мовай. Я была пад нейкім стэрэатыпным уплывам. Здавалася, што мова гучыць, як акцэнт , які асабіста ў мяне выклікае агіду ⠀ Да і наогул, для чаго яе вывучаць, траціць свой час, калі нават у нашай краіне на ёй ніхто не размаўляе ды і не вельмі разумее ‍♀️ ⠀ Падчас навучання ва ўніверсітэце (на эканамічнай спецыяльнасці) я пачала глядзець на эканамічнае і палітычнае становішча краіны з іншага боку. І ў маёй галаве не складваўся пазл: ЧАМУ ЎСЁ ІДЗЕ ТАКІМ ЧЫНАМ? ⠀ Аднойчы ў дыскусіі я даведалася, што адна з ПЕРШЫХ КАНСТЫТУЦЫЙ у свеце і першая ў Еўропе была прынята ў Рэчы Паспалітай у 1791 годзе (у ЗША ў 1787 г.) ⠀ Пасля гэтай гутаркі я пачала з вялікім інтарэсам перачытваць гісторыю нашай краіны. І пазл у галаве нарэшце склаўся: нашыя людзі церпяць ужо не першае стагоддзе, а вопыт паказаў ім, што якая-ніякая “стабільнасць” заўсёды лепей за раптоўныя змены ⠀ Асабліва мяне зачапілі гады пасля падзелу РП ў складзе Расейскай Імперыі, калі праводзілася татальная русіфікацыя нашых продкаў. Яны змагаліся, але былі ў меншасці ⠀ Я ведаю, што барацьба яшчэ не скончана: палітыка русіфікацыі працягваецца тут і сёння. Але сёння – гэта мая і вашая справа! ⠀ Не гледзячы на ўсе АЛЕ, я вырашыла пачаць з сябе. Спачатку было вельмі нязручна, страшна і некамфортна. З цягам часу мова стала для мяне звыклай. Сёння я разумею, што гэта самае лепшае і прыгожае, што засталося мне ад далёкіх продкаў. Я захапяюся і натхняюся ёй кожны дзень. Вось і зараз, пішу гэты пост на вачах слёзы, а на твары ўсмешка ❤️ ⠀ #менск #мова #маякраінабеларусь #movachallenge #мовананова #мінск #беларусь #бнр101

A post shared by Barbara Huzarevič (@zrabi_b) on

Дзяўчына ня ўтойвае, што сваё стаўленьне да мовы зьмяніла радыкальна. У школе адмаўляла яе зусім, пасьля ўнівэрсытэту стала цікавіцца беларускай гісторыяй, а цяпер актыўна прапагандуе беларушчыну. Памкненьне размаўляць пайшло з простага прынцыпу: ня ведаеш, дзе ўзяць, — зрабі сам: Барбара абураецца, што маладому беларусу сёньня няма дзе пачуць сучасную мову.

«Людзі пісалі, што ім дзіўна чуць пра Instagram-сторыз, Гучы, калі гэта на беларускай мове: яны ня могуць гэта ўспрымаць, — кажа Гузарэвіч. — Ня ведаю, якія асацыяцыі сёньня зь беларускай мовай. Шмат у каго гэта ці апазыцыя, ці школа. Мне захацелася паказаць, што вось я, якая я ёсьць, прыгожая, глямурная, размаўляю на сваёй мове ў сваёй краіне, і мне гэта ў падабаецца».

Пытаемся, ці хацела б выступіць на сцэне БНР-102, і Барбара ажно ўскоквае і крычыць, што гатовая хоць зараз. Але прызнаецца — у яе творчасьці зараз мэтай ня музыка, а мова. Таму, маючы добрыя вакальныя дадзеныя, яна схапілася за рэп як за форму — усё дзеля таго, каб надаць мове сучаснасьці. Кажа, што прыгожыя сьпевы сёньня нікому не цікавыя.​

«Ёсьць проста прыгожыя інстаграмы, а ёсьць эскорт-інстаграмы»

Сярод пастоў Барбары ёсьць і сьпеўнае відэа для Instagram-кастынгу ў расейскі гурт «Serebro». Менавіта гэтае відэа разам з фатасэсіяй для нью-ёркскага Elements Magazine і трэкам «BOSS» забясьпечылі дзяўчыне больш за 10 тысяч падпісантаў.

«Сама я не мадэль, хіба толькі аматарка пафоткацца, — сьмяецца Гузарэвіч. — Вядома, я здымалася і ў камэрцыйных розных праектах, напрыклад у рэкляме «Белкарт» (сьмяецца). Але я не ўяўляю ў Беларусі такую спэцыяльнасьць, як мадэль».

Барбара кажа, што ў Менску працаваць мадэльлю і весьці «багемнае» жыцьцё нерэальна: хіба што былі б дзьве мадэлі на ўсю Беларусь. І наогул такая праца залішне ідэалізаваная, бо здымкі — гэта доўгі і фізычна складаны працэс, плацяць за яго мала, бо ў нашай краіне безьліч прыгажунь, якія гатовыя здымацца і бясплатна. А так ува ўсіх ёсьць падпрацоўка. Сама Барбара працуе адміністратаркай у казіно і пагаджаецца, што збоку яе жыцьцё, можа, выглядае багацейшым, чым у сярэдніх беларусаў. Пытаемся, як яе ўвогуле пачаў турбаваць лёс сучаснай Беларусі?

«Ну я ж не сьляпая, — кажа Барбара. — Ад таго, што ў мяне тут бутэлька віна і «Bistro de Luxe» — гэта ня значыць, што я сьляпы чалавек ці неразумны».

На думку дзяўчыны, 90% глямурных інстаграмаў, дзе большасьць фота з рэстаранаў і з прыгожымі машынамі — гэта акаўнты эскорт-паслуг: сэкс-турызм у Беларусі ні для каго не сакрэт. Тут жа дадае, што збоку і яе акаўнт можа так выглядаць, але яна проста карыстаецца тым, што фота з машынамі і рэстарацыямі добра «лайкаюць».

«Калі ня браць гэтую эскорт-супольнасьць, то ў асноўным у Bistro DeLuxe і Cafe de Paris шмат менавіта цікавых людзей, — кажа Барбара. — Вядома, што гэта не людзі «БНР-100», але яны таксама не сьляпыя, маюць мазгі, і зь імі проста цікава весьці размову».

«І яна б у гэтыя дзьверы бум ілбом!»

Акрамя палітыкі і эканомікі, дзяўчына выказваецца яшчэ і пра фэмінізм. Дакладней, яна крытыкуе беларускіх фэміністак за радыкалізм і пошукі сэксізму там, дзе, на яе думку, мае месца асабістае непаразуменьне.

View this post on Instagram

“Сёння мы падалі жанчыне паліто, а заўтра будзем за яе вырашаць, ці ёсць у яе правы на аборт” ⠀ ❌ “Я жанчына і мяне павінны паважаць”, “З-за фемінізму я перастала людзям дазваляць крычаць на сябе”, а элементарны этыкет - гэта “дружалюбны сэксізм”... ⠀ ⬆️ Гэта цытаты з інтэрв’ю @tutbylive з беларускімі феміністкамі, якое натхніла мяне паразважаць на тэму “сучасны фемінізм”. ⠀ Маё меркаванне: ⠀ ✅ Незалежна ад твайго полу табе ніхто нічога НЕ ПАВІНЕН, і тым больш не павінен ПАВАЖАЦЬ цябе ⠀ ✅ Калі мужчына адчыняе дзверы перад табой ці падае паліто, каб паказаць сваю ПАВАГУ - скажы “ДЗЯКУЙ”, а не вы*бвайся ⠀ ✅ На цябе крычаць і “карыстаюцца” табой, таму што не паважаюць ЯК АСОБУ, а не таму, што ты жанчына ⠀ ✅ “Твая справа - гэта сям’я” табе могуць сказаць, калі не бачаць ІНШЫХ АДМЕТНЫХ АДЗНАК, акрамя таго, што ты жанчына ⠀ ❗️Павагу выклікаюць упэўненыя ў сабе людзі, а не прыхільнікі феміністычных ці бодзіпазітыўных рухаў. ⠀ Такога роду рухі - гэта ўсяго толькі нейкі панцыр, пад якім сядзіш такая самая ты - неўпэўнены забіты чалавек, якому няма чаго сказаць аб сабе і сваіх асабістых дасягненнях. ⠀ За 23 гады пражывання ў Менску я не магу ўспомніць нейкі прыклад непаважання мяне канкрэтна з-за сэксізму. ⠀ Перакладаць праблемы з самой сябе на гендар, грамадства ці яшчэ штосьці - самы лёгкі спосаб. Прапаную адказаць на пытанні: чаму хтосьці павінен цябе паважаць? Чаму хтосьці павінен цябе любіць? Што ты робіш для гэтага? Нічога? Тады, канешне, хавайся за “радыкальны фемінізм”, “культурны лібералізм” ці яшчэ штосьці... ⠀ #tutby #tutbylive #феминизм #сексизм #менск #мінск #беларусь #мова

A post shared by Barbara Huzarevič (@zrabi_b) on

Супраць фэмінізму Барбара нічога ня мае — ён шмат нам даў гістарычна, у тым ліку правы працаваць і ўдзельнічаць у выбарах (хаця, кажучы аб праве выбару, Барбара іранічна ўсьміхаецца). Аднак дзяўчына моцна абурылася, калі пачула выказваньне «Сёньня мы падалі жанчыне паліто, а заўтра мы за яе прымем рашэньне, ці трэба ёй рабіць аборт». Гузарэвіч кажа, што, калі ёй адчыняць дзьверы ці пададуць паліто, абражанай сябе не адчуе — наадварот, яна ў гэтым момант каралева. Да таго ж і мужчына мужчыну (і жанчына жанчыне) можа паліто падаць — Барбара ня бачыць у гэтым гендэрных падтэкстаў.

«Як гэта можна ўспрымаць у нейкім нэгатыўным сэнсе? — абураецца дзяўчына. — Толькі калі ты звышзакамплексаваны чалавек і ў кожнай сытуацыі бачыш, што цябе неяк прыніжаюць. Калі б я была мужчынам і яна сказала б, што ёй ня трэба дзьверы прытрымліваць, я б гэтыя дзьверы проста адразу перад яе носам і зачыніла б: «Калі ласка, трымай сама, аніякіх пытаньняў». І яна такая ў гэтыя дзьверы бум ілбом! Ну сур’ёзна, хочаш трымаць — на здароўе, трымай».

З кавярні бяжым за Барбарай у двары на Пуліхава: там месьціцца студыя гуказапісу. Сёньня дзяўчына тут упершыню, таму па дарозе яна перамаўляецца са сваёй выкладчыцай вакалу — па-расейску.

«Яна зусім не разумее, калі я гавару на беларускай мове, — апраўдваецца Гузарэвіч. — Яна беларуска, але калі я зь ёй размаўляю па-беларуску, яна вельмі, вельмі, вельмі доўга гэта асэнсоўвае. Нам гэта проста нязручна, я зь ёй працую, плачу ёй грошы».

Барбара і выкладчыца вакалу

Пішуць новы трэк — цяпер ужо вакальны і сэксуальны. Але перад гэтым у Маскве зрабілі сацыяльна-палітычны.

«Ты жывеш у краіне мары, мары ў цябе няма, бо твая столь — 500 даляраў з дыплёмам ФМА», — зачытвае ўрывак дзяўчына. — І такі прыпеў ідзе, як ад улады: «Так, не чулі пра свабоду меркаваньняў! Так, у нас сваіх тут шмат жаданьняў! Так, мы вашую волю падаўляем! Так, мы, штаб анархіі, уладу захапляем!»

«У мяне ўсё добра, але ты ня ведаеш, што будзе заўтра»

Ёсьць у трэку радок і пра сумнавядомы артыкул 328: «З чатырнаццаці гадоў убачыш волю ў дваццаць восем». Гузарэвіч крыху стрымана прызнаецца: у іх зь Нікай Ніканавай была дамова зрабіць нешта да выбараў.

View this post on Instagram

Сэрца. ⠀ Сэрца яе спынілася ў прыгожым месцы на Алясцы ў рацэ Т. ⠀ Яна памерла больш трагічна, чым шэкспіраўская Афелія, ⠀ бо апошнія 30 сякунд яна трымалася за чалавека, якога кахала ўсім гэтым сэрцам. ⠀ Душа. ⠀ Душа была ў нас адна на дваіх. ⠀ Мы думалі і марылі аб адным. ⠀ Планы на жыццё былі напаліёнаўскімі. ⠀ Але менавіта ёй усё здавалася рэальным. ⠀ Божа! Дык дай мне час здзейсніць усё за дзьвух! ⠀ Requiescat in pace @nika_trace

A post shared by Barbara Huzarevič (@zrabi_b) on

Дзяўчаты пазнаёміліся яшчэ ў дзяцінстве ў летнім рэлігійным лягеры — Барбара паходзіць з рэлігійнай сям’і, хоць сябе рэлігійным чалавекам ня лічыць. Падчас здымак фільма «Пакаленьне 328» Барбара дапамагала Ніцы — у тым ліку стаяла «на шухеры» на плошчы Леніна, каб у выпадку затрыманьня зьняць усё на відэа. У Нікі было шмат арэндаванай тэхнікі, і для страхавой кампэнсацыі пашкоджаньня патрэбны былі б доказы.

«Я зь ёй хадзіла паўсюль, — успамінае Барбара. — І было вельмі страшна, калі мы здымалі на плошчы Незалежнасьці. Хаця бегаць ад дзяржавы ўжо зь дзяцінства ў нас закладзена і гэта ўжо не экзотыка нейкая. Гэта ўсё зразумелыя ўсім рэчы».

Пытаемся, як гэта спалучаецца зь сяброўствам з маёрам Міністэрства абароны.

«Сяброўка кажа: «Галоўнае, каб ніякіх прозьвішчаў не было!», — усьміхаецца Барбара. — Яна разумее, што ня будзе эфэкту ад таго, што яна мне скажа: «Не рабі, не запісвай!». Я ўсё роўна зраблю тое, што хачу».

Барбара ня ўтойвае, што яе асяродзьдзе ўсё ж часьцей далёкае ад грамадзка-сацыяльных праблем, і пытаньні: «Навошта табе гэта ўсё?» яна чуе ня толькі ад журналістаў.

«Мае сяброўкі, напрыклад, так і кажуць: «Я разумею, што ўсё кепска, але пакуль мяне гэта не датычыцца — гэта мяне не датычыцца». А я так не магу. У мяне ўсё добра, і ў сям’і ўсё добра, але я разумею, што проста ты ня ведаеш, што будзе заўтра. І ты ня ведаеш, як будуць жыць твае дзеці. І калі будзе ўсё зусім дрэнна, то мо і табе будзе ня так проста жыць. Ты будзеш у небясьпецы».

Комментарии5

Сейчас читают

Стало известно, как задержали бывшего калиновца Максима Ралько5

Стало известно, как задержали бывшего калиновца Максима Ралько

Все новости →
Все новости

«Блин, зря купили «Теслу». Белоруска из Канады рассказала, что местные жители думают о политике Трампа7

Позняк или Тихановская, Караев или Коля Лукашенко: казахстанские геймеры создали много альтернативных реальностей Беларуси15

Из-за сильного снегопада в Минске остановили матч чемпионата Беларуси по футболу1

Хоккеисты минского «Динамо» впервые в истории вышли в четвертьфинал Кубка Гагарина4

Минск заметает снегом ФОТО6

Украинские дроны атаковали единственный в России завод оптоволокна для беспилотников1

Россия использовала для диверсий в Европе секс-игрушки2

Прокурорский начальник возмутился необоснованными задержаниями белорусов22

В Новополоцке собираются продлить трамвайную линию. В Беларуси такого не делали уже четверть века5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стало известно, как задержали бывшего калиновца Максима Ралько5

Стало известно, как задержали бывшего калиновца Максима Ралько

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць