Культура

Что Короткевич сказал бы о последних событиях в Беларуси — спросили у тех, кто его знал

У дзень дзевяностагоддзя класіка беларускай літаратуры, які пісаў пра барацьбу за нацыянальную тоеснасць і прагу свабоды, спрабуем уключыць пісьменніка ў рэчаіснасць апошніх месяцаў і змадэляваць, як бы ён яе пракаментаваў. А таксама падбіраем цытаты Караткевіча, якія могуць прыдацца ў гэтыя дні.

Кастусь Цвірка, паэт і перакладчык:

— Я думаю, ён бы адрэагаваў вельмі проста. Мы абодва — дзеці вайны. Пра сённяшнія падзеі ён бы сказаў, што на Беларусі, на беларускіх вуліцах пасля 1941 года адрадзіўся фашызм. Сёння ў нас такая ж сітуацыя, як у 1863-м, калі беларусы, як вы ведаеце з гісторыі, змагаліся за свабоду ад Расійскай імперыі. Сёння Беларусь ізноў змагаецца за волю, гэтак жа ад расійскага імперыялізму, таму што знаходзіцца ў кіпцюрах расійскіх дзяржымордаў. Вось так бы Караткевіч, я ўпэўнены, ахарактарызаваў сённяшні дзень.

«Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых — магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў».

Адам Глобус, пісьменнік і мастак:

— Караткевіч быў мудрым і дальнабачным творцам… Таму ён вельмі жорстка ставіўся да розных правакатараў з крытычнымі выказваннямі…

Паэт-пачатковец Алег Мінкін, якога я прывёў да Караткевіча, называў тагачасных беларускіх пісьменнкаў прыкарытнікамі, заклікаў Караткевіча выказацца больш радыкальна пра застой у грамадстве, чытаў свае санеты пра баязліўцаў, рэтраградаў і паскуднікаў… Караткевіч паслухаў Алега, а потым спытаў: «Колькі табе, хлопец, гадоў?» Пачуўшы, што Мінкіну ажно трыццаць, здзівіўся і сказаў: «Поводзіш сябе так, нібыта табе не трыццаць, а пятнаццаць…» Калі Алег сышоў, Караткевіч папрасіў мяне больш не прыводзіць незнаёмцаў, якія патрабуюць ад яго шчырасці ў размове…

Таму што б Караткевіч сказаў пра апошнія падзеі ў Беларусі? — усе адказы на старонках ягоных кніжак. Разгортваем і чытаем…

«Максімальная свабода кожнай асобы не развальвае грамадства, а вядзе да яго ўзмацнення».

Аляксей Марачкін, мастак і паэт:

— На пытанне, як бы Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч аднёсся да сённяшняй палітычнай і маральнай сітуацыі ў Беларусі, можна адказаць адным сказам: «Да таго, што ў нас адбываецца, ён заўсёды адносіўся так, як і Васіль Быкаў, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Ларыса Геніюш». У гэтай слаўнай сям’і ён заняў бы агульную пазіцыю. Але я таксама ўяўляю сабе фантастычны сон, у якім Караткевіч сустракае мяне і пытаецца: «Ну як вы, хлопцы, жыве Беларусь?». Ну што я яму адкажу? «Жыве, Уладзімір Сямёнавіч, жыве. У нас нават ёсць прэзідэнт». А ён бы спытаўся: «Ну малайцы, хлопцы. А мова пры ім жыве? А беларускі універсітэт, школкі, садочкі ёсць?». А я яму: «Хоць і прысягаў прэзідэнт пад бел-чырвона-белым сцягам, цяпер за гэты сцяг ягоныя бандыты дубасяць нас па галовах. Універсітэт беларускі дамагаюцца адкрыць каторы год, беларускамоўных садочкаў няма, школкі ледзь рыпяць, а хто размаўляе на мове, дык на мітынгах іх мецяць рудой фарбай. І Караткевіч бы на гэта сказаў: «Дык ганіце яго, хлопцы».

«Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе. Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем жыць. Сёння мы адмаўляемся ад сэрца ў імя велічы, але заўтра нам дадуць узнагароду. Сёння вырываем з сэрца любых, бо нам трэба ўзвялічыць каралеўства, але заўтра мы будзем кахаць».

Вета Калядэнка, мантажор на кінастудыі «Беларусьфільм»:

— Я думаю, што ён бы пакутваў, ад жаху і агіды. Я памятаю Уладзіміра ў першую чаргу па нашых шчырых размовах: ён сябраваў з маім першым мужам, камунікаваў з другім, гуляў са мной цяжарнай, помню, казаў мне, як хоча дзяцей. Тады мы былі маладыя і адчувалі сябе роўняй. Цяпер прайшлі гады і ты разумееш, якая гэта была моц, што гэта быў геній, прычым просты ў зносінах. Канешне, яго сіла — гэта слова. Таму ён бы сёння пакутваў — ад таго, што яго словы не дзейнічаюць на таго, на каго трэба ўздзейнічаць, бо тут разумеюць толькі сілу. Немагчыма змагацца словам, калі на тым баку штыкі і гранаты. Слова б нікога не выратавала і гэта нясцерпна балюча. Таму Уладзімір бы мучыўся. Думаю, у яго б быў жудасны стан.

«О, якая жахлівая, якая вечная і нязмерная твая туга, Беларусь!»

Сяргей Законнікаў, пісьменнік:

— Я пазнаёміўся з Валодзем яшчэ калі быў студэнтам, у нас было доўгае сяброўства. Я ведаю яго, як чалавека эмацыйнага, узрыўнога і гнеўнага, калі ён бачыў несправядлівасць. Па-першае, хоць ён быў высакародным чалавекам, чалавекам высокай культуры, ён бы брудна вылаяўся. Калі я пісаў пра тое, як бандыты ганяліся за мірнымі людзьмі на жалобе ў Курапатах, таксама задумаўся, што б сказаў Валодзя. Ён бы сказаў, што ў сваёй мярзоце і подласці лукашысты, якія палююць за людзьмі па ўсёй краіне, ходзяць па дварах і даводзяць нават да забойства, пераўзышлі апрычнікаў. Караткевіч проста жахнуўся б і падумаў, што ён не ў зямным свеце, а ў нейкай фантастычнай рэальнасці.

«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на «спрадвечны» закон».

Комментарии

Сейчас читают

Мстислав Мекто: еще один рецидивист рвется во власть, прикинувшись спецназовцем-ябатькой

Мстислав Мекто: еще один рецидивист рвется во власть, прикинувшись спецназовцем-ябатькой

Все новости →
Все новости

В Таиланде исчез белорусский художник6

Очередей на границе теперь не будет? Чего ждать от открытия «Брузгов» и «Берестовицы»14

«Будущее Беларуси решается здесь». Бывший политзаключенный рассказал, почему после освобождения принципиально решил оставаться в стране37

На испытаниях под Москвой заметили новый поезд для минского метро. Он похож на обычную электричку2

Владимир Мацкевич: Худшее, что со мной произошло в тюрьме, — то, что забрали мои тетради2

«Восстанавливайте семью». Российский оппозиционер пришел с советами к Тихановской — в интернете его осадили57

Активы обанкротившейся «Белрыбы» перешли к фирме, близкой к семье Лукашенко3

Канал «Настоящее время. Беларусь» прекращает существование9

В Гродно подросток разбил банкой из-под шоколадной пасты лобовое стекло в машине1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мстислав Мекто: еще один рецидивист рвется во власть, прикинувшись спецназовцем-ябатькой

Мстислав Мекто: еще один рецидивист рвется во власть, прикинувшись спецназовцем-ябатькой

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць