Общество

Як Ганна і Вольга Севярынцы ўратавалі майкі, у якіх Павел усе карцары Акрэсціна прайшоў

Ганна Севярынец піша пра сціплыя подзвігі, якія нападаюць на нас у самым нечаканым месцы.

«Паехалі мы сёння у Магілёў: я, наша Волечка і мая сяброўка за рулём — мне дазволілі спатканне, а Волечка мусіла забраць некаторыя рэчы, якія Павел перадаў, каб не цягнуць з сабой на этап. Выдалі нам некалькі кілаграмаў кніжак, стос газет і вопратку. Курткі, швэдар і майкі. Уся вопратка, зразумела, у жудасным стане. Кніжкі і газеты склалі мы ў каробку, а майкі тут жа, у двары каля турмы, выкінулі ў сметніцу.

Пайшла я да Паўла, і сярод іншага адчыталася: маўляў, рэчы забралі, майкі выкінулі. Павел крыху ўздыхнуў і кажа: «Я ў гэтых майках усе карцары Акрэсціна прайшоў».

Выйшла я са спаткання ўся перахваляваная, бо гэта не вельмі простая эмацыйная справа, перадала Волечцы асноўны змест гутаркі, праверыла запісы, якія зрабіла, пра майкі нешта і забылася. Паехалі назад.

І на самым выездзе з Магілёва я ажно ўскрыкнула: «Блін! Майкі! Ён у іх прайшоў усе карцары Акрэсціна!»

Мы пераглянуліся. На твары Волечкі не здрыгануўся ніводны мускул. Яна проста цвёрда сказала: «Вяртаемся за майкамі!

«Паімчалі назад. Па дарозе абмеркавалі ўсе магчымыя графікі вываза смецця ў Магілёве. Уварваліся ўва двор. Волечка кінулася да сметніцы. Ляжаць! На самым-саменькім дне агромнай, глыбокай сметніцы.

А Волечка прыгожая, тоненькая, у белым-белым плашчыку. Маюся яшчэ і я, нятоненькая цётачка метр з кепкай, якая рызыкуе перавярнуць на сябе любую сметніцу, на якую толькі абапрэцца.

Нашая кіроўца агледзела нас, плюнула, дастала з машыны бялюткі рушнічок, антысэптык, апрацавала кантэйнер, колькі змагла, і дала туды нырца.

І ўратавала майкі.

Калі мы выязджалі са двара, сяброўка мая сказала: заўтра мы будзем на ўсіх ютубах краіны», — напісала Ганна Севярынец.

Нагадаем, летась сябры Севярынца заявілі, што ён спрабаваў ускрыць вены ў карцары ў знак пратэсту супраць катаванняў.

«Павел заявіў, што знаходзіцца ў карцары ІЧУ ў бесчалавечных умовах. Сказаў, што ў знак пратэсту супраць катаванняў яго і іншых палітычных, якія знаходзяцца там жа, давялося ўскрыць вены», — паведаміў у сябе ў фэйсбуку сябар палітвязня Аляксей Шэін.

Мама Паўла, Таццяна Севярынец пярэчыла: «Паша падрапаў сабе руку. І нават не з таго боку, дзе запясце. Ён хрысціянін і не можа ўскрываць вены».

44-гадовы Павел Севярынец — кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, незарэгістраванай апазіцыйнай палітычнай партыі.

Акрамя таго, ён вядомы як пісьменнік і публіцыст. Яго затрымалі 7 чэрвеня пасля пікета на Камароўцы ў падтрымку Святланы і Сяргея Ціханоўскіх.

25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў, у тым ліку Паўла Севярынца. Яго прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Севярынец не раз апынаўся за кратамі па палітычна матываваных справах, у тым ліку ў 1998 годзе «за зрыў канцэрта, прысвечанага беларуска-расійскай інтэграцыі», у 2004 годзе, калі ён быў асуджаны да «хіміі» за тое, што вывеў мінчукоў на пратэст супраць зняцця абмежавання на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, і ў 2010-м — як кіраўнік штаба аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.

Комментарии

Сейчас читают

Сырский: В Беларуси снова фиксировали работу одного из ретрансляторов. Больше они их включать не будут, осознают, что так не нужно32

Сырский: В Беларуси снова фиксировали работу одного из ретрансляторов. Больше они их включать не будут, осознают, что так не нужно

Все новости →
Все новости

На среду снова объявили последний красный уровень опасности — завтра последний день ада

Музыку для спектакля по Короткевичу в Купаловском театре написал искусственный интеллект2

Можно ли выжить в пустыне, если пить собственную мочу?3

Сколько будет стоить обучение в белорусских ВУЗах в новом учебном году

Нидерланды — феномен чемпионатов мира. 16 лет без поражений — и ни одного финала6

В Пинске в жару жарят яйца прямо на солнце6

В Беларуси уже +30°С

«Имя Короткевича — инструмент в грязных руках, дубина в политических боях». Что пропаганда ответила насчет запущенного дома семьи классика26

Политзаключенный женился на любимой по переписке — развелись через два месяца на свободе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырский: В Беларуси снова фиксировали работу одного из ретрансляторов. Больше они их включать не будут, осознают, что так не нужно32

Сырский: В Беларуси снова фиксировали работу одного из ретрансляторов. Больше они их включать не будут, осознают, что так не нужно

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць