Возле Минска исчезла табличка «Место гибели жертв политических репрессий в урочище Куропаты 1930—1940».

На ее месте теперь — две дырки. Об этом рассказала в своем канале доносчица Ольга Бондарева.
Возле Минска исчезла табличка «Место гибели жертв политических репрессий в урочище Куропаты 1930—1940».
На ее месте теперь — две дырки. Об этом рассказала в своем канале доносчица Ольга Бондарева.
Комментарии
Зьнішчэньне беларусаў маскоўскім НКВД працягвалася і ў часы нямецкай акупацыі. У чэрвені 1941 года ў першыя дні вайны камуністы расстралялі ў турмах і на этапах тысячы зьняволеных. Толькі ў Берасьцейскай крэпасьці, дзе была страшная турма НКВД, усіх арыштаваных ліквідаваць не пасьпелі, частка зь іх разьбеглася. Тым часам вялікая група наглядчыкаў і функцыянэраў НКВД была заблакаваная ў крэпасьці немцамі. Яны сядзелі там каля месяца, пакуль не вымерлі. Гадоў праз 20 пасля вайны камуністы прыдумалі легенду пра «гераічную абарону» Берасьцейскай крэпасьці. Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што шырокі савецкі партызанскі рух быў арганізаваны толькі ў Беларусі і часткова — на этнічных беларускіх землях, якія былі ў складзе Маскоўскай імпэрыі (Смаленшчына, Браншчына). У акупаванай Маскоўскай імпэрыі партызанскага руху не было. Чаму? Ды таму, што працягваў дзейнічаць плян зьнішчэньня беларускай нацыі. Масква, выкарыстоўваючы органы НКВД, уцягнула масы цывільнага беларускага насельніцтва ў вайну супраць немцаў, і гэтым падставіла беларусаў пад нямецкі ўдар. Неабходная справа барацьбы зыходзіла з каварнай задумы і ажыцьцяўлялася подлымі мэтадамі. (Сталін хацеў атрымаць падвойную выгаду.) Энкавэдысты адмыслова каля беларускай вёскі забівалі немца або рабілі іншую правакацыю, каб выклікаць карную апэрацыю гітлераўцаў (якія звычайна спальвалі ўсю вёску, часьцей за ўсё — разам зь людзьмі). Такім чынам, дарэчы, у выніку адмысловай правакацыі бальшавіцкіх партызан была спаленая і вядомая Хатынь, якую камуністы потым у 70-х гадах разрэклямавалі на ўвесь сьвет як тыповую ахвяру фашыстоўскага зьверства. У выніку такой камуна-фашыстоўскай сумеснай «працы» ў Беларусі спалілі больш за 9 тысяч вёсак. Таму да канца вайны, у выніку адмысловай апэрацыі НКВД, многія беларускія камандзіры былі пасланыя на сьмерць, адхіленыя ад камандаваньня, забітыя і рэпрэсаваныя. Іх месцы займалі маскавіты, дасланыя з Масквы, і верныя энкавэдысты. Летам 1944 года, калі Чырвоная армія заняла Беларусь, маскавіты правялі мабілізацыю ў войска на беларускай тэрыторыі. Дзясяткі тысяч маладых беларускіх мужчын, амаль без падрыхтоўкі, кінулі на перадавую лінію фронту. Маскоўскія камандзіры падымалі іх у непатрэбныя атакі пад агонь нямецкіх кулямётаў, ня даўшы нават зброі ў рукі, ці зь вінтоўкамі, але без патронаў. Яны гінулі тысячамі, як трава пад касой. А тыя, што ўцякалі назад, траплялі пад кулі энкавэдысцкіх «заградатрадаў». Зрэшты, заградатрады стралялі і ў сьпіну. Так працягвалася зьнішчэньне беларусаў на вайне, рукамі немцаў і маскавітаў адначасова. Як казалі камуністы, «у барацьбе за савецкую радзіму». У 40-х гадах маскавіты вывезьлі ў Сыбір і там замучылі ўсіх лесьнікоў і гэтак званых «кулакоў» з Заходняй Беларусі. Вывозілі вагонамі, па разнарадках.