Грамадства22

Партыя «Зялёныя» патрабуе спыніць будаўніцтва АЭС у сувязі са стратай даверу да «Расатама»

Беларуская партыя «Зялёныя» патрабуе спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы з-за страты даверу да дзяржаўнай карпарацыі «Расатам». Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, зробленай у сувязі з падзеннем корпуса рэактара на будаўнічай пляцоўцы.

У дакуменце адзначаецца, што спачатку інфармацыя аб надзвычайным здарэнні пры будаўніцтве АЭС у Астраўцы замоўчвалася, затым «Расатам» адмаўляў сур'ёзнасць таго, што адбылося, блытаўся ў фармулёўках.

«Калі гаворка ідзе пра надзейнасць і гарантыі бяспекі АЭС, прадстаўнікі карпарацыі «Расатам» на словах абяцаюць неверагодна высокія стандарты якасці і нябачаны ўзровень кантролю і бяспекі. Так, апісваючы патрабаванні да якасці рэактара «ВВЭР-1200», гаворыцца:» Рэактар з унутрыкорпуснымі прыладамі ў сабраным выглядзе на АЭС не перавозяць. Выраб складаецца з асобных частак, іх можна пашкодзіць пры перавозцы, а кожная, нават мікрадрапіна на корпусе атамнага гіганта — брак». Аднак, калі справа даходзіць да рэалізацыі такіх гучных абяцанняў, то аказваецца, што «Расатам» і не збіраецца іх безумоўна выконваць», — гаворыцца ў заяве.

«Зялёныя» лічаць, што «Расатам» наўмысна спрабуе схаваць ад беларускага боку інфармацыю аб стане рэактара і аб ходзе будаўніцтва. «Пасля таго, што здарылася, і далей давяраць словам і абяцанням «Расатама» было б злачыннай халатнасцю. Прамым следствам утойвання інфармацыі і спроб увесці ў зман з'яўляецца страта даверу да расійскай дзяржаўнай карпарацыі», — падкрэсліваюць аўтары.

Партыя лічыць немагчымым «далейшае выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў карпарацыяй «Расатам», паколькі яе наўмысныя дзеянні незваротна падарвалі давер да яе як да партнёра».

«Зялёныя» лічаць, што будаўніцтва АЭС у Астраўцы павінна быць «неадкладна і без усялякіх дадатковых умоў спынена». «АЭС танней не дабудаваць сёння, чым ліквідаваць катастрафічныя наступствы заўтра», — перакананыя яны.

З патрабаваннем неадкладна спыніць будаўніцтва станцыі 3 жніўня выступілі актывісты Беларускай антыядзернай кампаніі. Адпаведны зварот быў адрасаваны кіраўніцтву Беларусі, Літвы і ЕС, выканаўцам і кантралюючым будаўніцтва БелАЭС органам, а таксама такім міжнародным арганізацыям, як Камітэт па ажыццяўленні канвенцыі Эспаа і МАГАТЭ.

Інцыдэнт адбыўся 10 ліпеня. Падчас трэніровачнай пробнай устаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат упаў з вышыні ад двух да чатырох метраў. Як паведаміў 1 жніўня намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, мантаж корпуса рэактара прыпынены. Дзяржкарпарацыя «Расатам» заявіла пра гатоўнасць замяніць корпус рэактара пры жаданні заказчыка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць